27 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выставяць на продаж Дом друку на праспекце

11
У Менску выставяць на продаж Дом друку на праспекце
Фото: tut.by

Кошт - «рынкавы».

Улады выставяць на продаж Дом друку, які знаходзіцца прама каля станцыі метро «Акадэмія навук». Пачатковы кошт помніка архітэктуры 30-х гадоў - 6,895 млн руб. Падрабязнасці паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930-1935 гадах у стылі канструктывізму. Збудаванне перажыло вайну, а ў 1963-1978 гадах яго рэканструявалі, надбудаваўшы чацвёрты паверх. Агульная плошча чатырохпавярховага будынка - 3 558,6 «квадрата», плошча зямельнага ўчастка - 0,1711 га. Адрас - пр. Незалежнасці, 79.

ФОТА: TUT.BY

- У адпаведнасці з каляндарным графікам уключэння ў гаспадарчы абарот, зруйнавання нерухомай камунальнай маёмасці, што не выкарыстоўваецца і не эфектыўна выкарыстоўваецца, была прынятая пастанова прадаць гэты аб'ект з аўкцыёну. У капітальнага будынка даволі шырокае функцыянальнае прызначэнне, так што спадзяёмся, што знойдуцца мецэнаты, якія ўнясуць свой уклад у аднаўленне гістарычнай спадчыны сталіцы. Аб'ект будзе прадавацца паводле рынкавага кошту, з заключэннем дамовы арэнды зямельнага ўчастка. Агульны кошт маёмасці, а гэты будынак, 4 пляцоўкі, агароджа, шматгадовыя зялёныя насаджэнні (без права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка), складае 6 895 446 рублёў, - распавяла намесніца старшыні камітэта «Менскгармаёмасць» Святлана Нагорнава.

Таргі пройдуць у верасні, а цяпер аб'ект рыхтуюць да продажу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках