29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зняла забарону на экспарт нафтапрадуктаў праз «брудную нафту»

2
Беларусь зняла забарону на экспарт нафтапрадуктаў праз «брудную нафту»

Экспарт нафтапрадуктаў цяпер ідзе ў аўтаматычным рэжыме без якіх-небудзь абмежаванняў.

Беларусь зняла абмежаванні ў экспарце сваіх нафтапрадуктаў, што ўводзіліся ў сувязі з паступленнем няякаснай нафты з Расеі. Пра гэта заявіў старшыня беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, паведамляе БелТА.

«Забарона на экспарт цалкам знятая, ёсць толькі адно абавязанне - гэта забеспячэнне ўнутранага рынку ў поўным аб'ёме, - сказаў ён. - Рэгулёўку экспарту ў ручным рэжыме «Белнафтахім» сёння не праводзіць, экспарт нафтапрадуктаў ідзе ў аўтаматычным рэжыме, няма ніякіх абмежаванняў».

Цяпер унутраны рынак цалкам забяспечаны якасным палівам, дадаў Рыбакоў.

У інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» Рыбакоў заявіў, што на тэрыторыі Беларусі не павінна застацца бруднай нафты з Расеі да жніўня, тады ж з'явіцца магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць транзіт.

«Тэрмін рэалізацыі ўсёй дарожнай карты - да канца ліпеня бягучага года. Гэта максімальны гранічны тэрмін», - адзначыў ён (цытата па БелТА).

Старшыня беларускай дзяржкампаніі дадаў, што толькі пасля гэтага будзе цалкам адкрыты кірунак як па пастаўках на нафтаперапрацоўчыя заводы рэспублікі, так і магчымасці ў поўным аб'ёме забяспечыць транзітную плынь.

У сярэдзіне красавіка «Белнафтахім» заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расейскай нафты, якая паступае па трубаправодзе «Дружба» з Расеі. У экспартаванай сумесі Urals быў у дзясяткі разоў перавышаны паказчык утрымання арганічных хларыдаў. Праз гэта беларускія НПЗ знізілі свае магутнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках