«Грамадзянская пазіцыя» Грыцэнкі ўтварыла альянс з яшчэ трыма партыямі
- 21.05.2019, 21:16
- 11,749
Датэрміновыя выбары ў Раду Украіны адбудуцца 21 ліпеня.
Лідар партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоль Грыцэнка заявіў, што яго палітсіла пойдзе на выбары разам з яшчэ трыма партыямі.
«Наша каманда «Грамадзянская» пазіцыя сумесна з партыямі «Народны Кантроль» (Дзмітрый Дабрадомаў), «Родная Краіна» (Мікалай Таменка) і Еўрапейская партыя Украіны (Мікалай Кацерынчук), узмоцнена прафесіяналамі ў ключавых сферах - разам ідзем на выбары», - гаворыцца ў паведамленні Грыцэнкі на яго старонцы ў Facebook.
Грыцэнка таксама паведаміў, што каардынацыйная рада «Грамадзянскай пазіцыі» прыняла пастанову прызначыць кіраўніком Цэнтральнага выбарчага штаба старшыні выканкама партыі «Народны Кантроль» Андрэя Місіка.
Нагадаем, 20 траўня Анатоль Грыцэнка заявіў, што яго палітсіла падтрымлівае роспуск Вярхоўнай Рады і абвяшчэнне датэрміновых выбараў і возьме ў іх удзел.