13 жнiўня 2026, Чацвер, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ўчынілі блекаут у Севастопалі

2
Дроны ўчынілі блекаут у Севастопалі

Горад цалкам абясточаны пасля атакі ЗСУ.

Часова акупаваны РФ Севастопаль застаўся без святла пасля атакі дронаў. Гэта пацвердзіў «гауляйтар» горада, а партызаны руху «АТЕШ» паведамляюць пра праблемы з інтэрнэтам і сувяззю.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на агенцтва ТАСС і тэлеграм-канал «АТЕШ».

Так званы «губернатар» Міхаіл Разважаеў пацвердзіў, што «Севастопаль цалкам абясточаны пасля атакі ЗСУ». Акупант адзначыў, што на аб’ектах уведзены асаблівы рэжым, а спецыялісты ацэньваюць маштаб пашкоджанняў.

Тым часам рух «АТЕШ» паведамляе, што ў Севастопалі пачаліся праблемы з сувяззю і інтэрнэтам. Акрамя таго, без святла пасля ўдараў дронаў застаюцца і іншыя гарады, пакуль захопленыя расійскімі захопнікамі.

Акрамя афіцыйнага паведамлення «губернатара» пра праблемы са святлом пра сітуацыю ў Севастопалі паведамляюць і мясцовыя. Яны дзеляцца картай адключэнняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках