13 траўня 2024, панядзелак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень беспрацоўя ў ЗША апусціўся да самага нізкага ўзроўню за апошнія 50 гадоў

15
Узровень беспрацоўя ў ЗША апусціўся да самага нізкага ўзроўню за апошнія 50 гадоў

Заробкі амерыканцаў таксама прадаўжаюць стабільна павялічвацца.

У красавіку ўзровень беспрацоўя ў ЗША ўпаў да самага нізкага ўзроўню за апошнія амаль 50 гадоў - 3,6%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства працы ЗША, апублікаваным у пятніцу, паведамляе «Голас Амерыкі».

Са слоў міністра працы Аляксандра Акосты, апошнім разам такую дынаміку ў ЗША фіксавалі ў снежні 1969 года. У красавіку на рынку з'явіліся 263 000 новых вакансій, а ўсяго са студзеня 2017 года ў ЗША былі створаныя 5,4 млн новых працоўных месцаў.

Акоста адзначыў яшчэ адну станоўчую тэндэнцыю: заробкі амерыканцаў прадаўжаюць стабільна павялічвацца. Сума сярэднегадавога заробку вырасла за апошнія 12 месяцаў на 3,2%, а рост пагадзіннай аплаты працы склаў 3% за апошнія 9 месяцаў. Так хутка заробкі амерыканцаў не раслі з 2009 года.

У красавіку быў устаноўлены яшчэ адзін рэкорд: узровень беспрацоўя сярод гішпанамоўных амерыканцаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і ветэранаў другой вайны ў Персідскім заліве знізіўся да самых нізкіх у гісторыі адзнак.

Узровень беспрацоўя сярод працаздольных мужчын агулам знізіўся ў красавіку да 3,4%, а доля беспрацоўных працаздольных жанчын знізілася да 3,1%. Гэта самы нізкі паказчык з 1953 года, адзначаюць у міністэрстве.

«Мы прадаўжаем працаваць над далейшым павелічэннем долі працоўнага насельніцтва і...развіццём прафесійнай падрыхтоўкі, каб як мага больш амерыканцаў маглі скарыстацца магчымасцямі для свайго кар'ернага росту», - гаворыцца ў заяве Аляксандра Акосты.

Паводле звестак Reuters, у I квартале гэтага года амерыканская эканоміка вырасла на 3,2% у гадавым вылічэнні. У кастрычніку-снежні мінулага года рост склаў 2,2%.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках