16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Форвард нацыянальнай каманды Беларусі Джэф Плат названы найлепшым нападнікам ЧС-2019

5
Форвард нацыянальнай каманды Беларусі Джэф Плат названы найлепшым нападнікам ЧС-2019
ДЖЭФ ПЛАТ

Паводле вынікаў чэмпіянату свету ў дывізіёне 1А, які завяршыўся, арганізатары вызначылі найлепшых гульцоў турніру.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ФХБ.

Сярод іх - натуралізаваны форвард каманды Беларусі Джэф Плат.

Найлепшым брамнікам прызнаны Мэт Далтон (Паўднёвая Карэя), які згуляў ва ўсіх матчах каманды, прапускаючы ў сярэднім 2.2 гола і адбіваючы 93,68% кідкоў.

Найлепшы абаронца - Дарэн Дзіц (Казахстан), які стаў другім бамбардзірам сваёй каманды з 5 (1 + 4) баламі, пры гэтым мае горшы паказчык карыснасці «-4». Таксама адзначым, што Дарэн стаў самым кідаючым гульцом чэмпіянату - 27 кідкоў.

Найлепшы нападнік - Джэф Плат (Беларусь). Паводле вынікаў турніру, набраўшы 7 (3 + 4) дзейсных балаў, стаў найлепшым бамбардзірам нашай каманды і трэцім сярод усіх гульцоў чэмпіянату. Паказчык карыснасці «+3», 13 кідкоў па брамах і найлепшы айстайм сярод нападнікаў каманды Беларусі.

Самы каштоўны гулец (MVP) - Мікіта Міхайліс (Казахстан). Найлепшы снайпер (4 галы) і бамбардзір сваёй каманды з 6 (4 + 2) баламі.

Сімвалічная каманда: Далтон; Дзіц - Метальнікаў (Казахстан), Міхайліс - Плат - Кім Сан Вук (Паўднёвая Карэя).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках