17 чэрвеня 2019, панядзелак, 0:53
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Мінфін: Расейскі крэдыт на $600 мільёнаў затрымаўся

17

Крэдыт планавалася накіраваць на выплату замежных пазык.

Міністэрства фінансаў Беларусі заяўляе, што з прыцягненнем расейскага дзяржкрэдыту на $600 млн паўсталі праблемы.

«Фактычна атрымліваецца, што ўзніклі праблемы з прыцягненнем расейскага крэдыту на $600 млн і што да раты ЕФРС на $200 млн засела на нейкія прычыны пастанова, хоць Беларусь выканала ўсе ўмовы», - сказаў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, паведамляе «Інтэрфакс».

Ермаловіч нагадаў, што сёлета выплачваць вонкавыя абавязацельствы планавалася за кошт прыцягнення крэдыту ўрада РФ ($600 млн), раты Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ($200 млн) і бюджэтнага прафіцыту ($700 млн), а таксама запазычанняў на ўнутраным рынку.

«Гэтага ў прынцыпе было дастаткова, каб цалкам ліквідаваць авязацельствы. Плюс $150 млн у эквіваленце - выхад на расейскі рынак запазычанняў», - дадаў ён.