2 траўня 2024, Чацвер, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: у Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць партый

9
Апытанне: у Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць партый

«Слуга народа» застаецца лідарам электаральных сімпатый.

Згодна з вынікамі апытання Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», апублікаваным 12 чэрвеня, партыя «Слуга народа» застаецца лідарам электаральных сімпатый і набірае 47,5% галасоў тых выбарцаў, якія маюць намер галасаваць і вызначыліся з выбарам, паведамляе gordonua.com.

«Таксама цяпер пераадольваюць прахадны бар'ер «Апазіцыйная платформа - За жыццё» (10,4%), «Еўрапейская салідарнасць» (7,9%), «Бацькаўшчына» (7,5%) і партыя «Голас» (6,4% )», - гаворыцца ў паведамленні.

Аб падтрымцы партыі «Сіла і гонар» заявілі 4,3% рэспандэнтаў, Радыкальнай партыі - 2,5%. «Грамадзянская пазіцыя» набрала 2,4% галасоў удзельнікаў апытання.

Паводле даследавання, рэйтынг астатніх палітычных сіл цяпер складае менш за 2%.

Акрамя таго, удзельнікаў апытання спыталі, за якую партыю яны гатовыя прагаласаваць на выбарах, калі палітсіла, якую яны падтрымліваюць цяпер, адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

У такім выпадку за партыю «Слуга народа» гатовыя прагаласаваць 10,6% выбарцаў, 7,3% могуць падтрымаць «Бацькаўшчыну», 6,7% - партыю «Голас», 6,6% - «Апазыцыйную платформу - За жыццё», 5,7% - партыю «Сіла і гонар», 3,9% - «Грамадзянскую пазіцыю», 3,1% - «Еўрапейскую салідарнасць».

Апытанне праводзілі з 6-га да 9 чэрвеня 2019 года сярод 2 тысяч рэспандэнтаў старэйшых за 18 гадоў метадам асабістага фармалізаванага інтэрв'ю (face-to-face). Памылка рэпрэзентатыўнасці даследавання складае не больш за 2,2%.

21 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады VIII склікання і прызначэння пазачарговых парламенцкіх выбараў на 21 ліпеня. 23 траўня ўказ Зяленскага аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэнні пазачарговых парламенцкіх выбараў увайшоў у дзеянне. З 24 траўня ва Украіне пачаўся выбарчы працэс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках