Чаму Лукашэнка саступіць у 2020 годзе?
51- Алесь Круткін
- 13.06.2019, 15:46
- 117,951
Таму што за яго - 1%
Як казаў мне на аўтастопе адзін з кіраўнікоў Дэпартамента фінансавых расследаванняў дзяржкантролю Гомельскай вобласці:
«Нават у маёй вёсцы, адкуль я родам, за яго 0%! А ў 1994 было пад 90!%. Ён будзе фальсіфікаваць, але ўзяўшы 1%, яму давядзецца дамаляваць сабе 79%! Нават чыноўнікі ўжо ў шоку!».
А вось што казаў чалавек з пракуратуры Магілёўскай вобласці:
«Сярод пракурораў асабіста я не ведаю ніводнага чалавека, які за Луку. Усе працуюць з-пад палкі і чакаюць, калі вы яго скінеце! Усе!».
У СК такая ж сітуацыя:
«Вы, хлопцы, галоўнае - цісніце яго мацней, а там і мы падцягнемся!».
Такія справы.
Алесь Круткін, «Фэйсбук»