10 траўня 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: У Беларусі ўжо было некалькі асуджаных і пакараных памылкова

16
Андрэй Саннікаў: У Беларусі ўжо было некалькі асуджаных і пакараных памылкова
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Еўропа заплюшчвае вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі напярэдадні другіх Еўрапейскіх гульняў.

У сераду, 13 чэрвеня, беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў аб прывядзенні ў выкананне чарговага смяротнага прысуду. Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палуду пра гэта паведамілі сваякі Аляксандра Жыльнікава, асуджанага да вышэйшай меры за забойства трох чалавек, гаворыцца ў распаўсюджанай 13 чэрвеня заяве «Вясны», піша RFI.

Лёс другога фігуранта той жа справы Вячаслава Сухарко невядомы. Звычайна сваякам асуджаных да вышэйшай меры пакарання не паведамляюць пра расстрэл і не даюць права на апошняе спатканне перад пакараннем смерцю. Целы расстраляных не выдаюцца сям'і для пахавання, а месца іх пахавання не паведамляецца.

Жыльнікаў і Сухарко былі прысуджаныя да смяротнага пакарання за забойства мужчыны і жанчыны ў снежні 2015 года. Замах замовіла былая сяброўка забітага. Пасля затрымання Сухарко і Жыльнікава стала вядома, што яны маюць дачыненне яшчэ да аднаго забойства.

Беларусь - адзіная краіна ў СНД і ў Еўропе, у якой афіцыйна дазволена смяротнае пакаранне, за што яе асуджаюць усе міжнародныя арганізацыі. Тым не менш беларускі апазіцыянер, палітычны і грамадскі дзеяч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў мяркуе, што Еўропа заплюшчвае вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі напярэдадні другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Менску з 21 да 30 чэрвеня.

- Гэта палітычны жэст Лукашэнкі, які павінен быў паказаць перад гульнямі, што ён па-ранейшаму кантралюе сітуацыю. Я мяркую, што ўсе, хто прымаў рашэнне аб правядзенні гэтых незразумелых Еўрапейскіх гульняў у Беларусі - прычым, маючы досвед гэтых жа гульняў у Азербайджане, якія не дапамаглі, а толькі пагоршылі сітуацыю з правамі чалавека - яны цяпер датычныя да забойства двух чалавек на тэрыторыі Беларусі . (...) «Вы - саўдзельнікі, у тым ліку і Францыя, - кажа Лукашэнка еўрапейцам. - Вы заахвочваеце такую палітыку». Было б лагічна, пасля такога жэсту нахабнага скасаваць свой удзел у гульнях.

- А як ставіцца да пытання смяротнай кары беларускае грамадства?

- Яно не інфармаванае, і яно ставіцца так, як яму вяшчаюць прапагандысцкія каналы. (...) Меркаванне большасці нельга даведацца, бо ў Беларусі немагчымыя (незалежныя - заўв.) апытанні грамадскай думкі. Ні ў якім разе нельга праводзіць рэферэндум аб смяротнай кары.

- Тым больш, што яго вынікі могуць быць сфальсіфікаваныя.

- На маёй памяці ўжо было некалькі асуджаных і пакараных памылкова. Напрыклад, тэракт у менскім метро - усё больш і больш звестак кажа пра тое, што гэта былі зусім не тыя, каго пакаралі смерцю, не Кавалёў і Канавалаў. Для таго, каб выратаваць палітычны лёс Лукашэнкі і яго рэжыму, двух маладых хлопцаў проста забілі - нахабна, цынічна, на вачах ва ўсіх, ніяк не давёўшы іх віну ў падрыве ў менскім метро.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках