2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая ўлада Малдовы скасавала нядзельную акцыю пратэсту пасля адстаўкі апанентаў

Новая ўлада Малдовы скасавала нядзельную акцыю пратэсту пасля адстаўкі апанентаў

Марш адбудзецца ў іншы дзень.

Новая ўлада Малдовы ў складзе сацыялістаў і блока ACUM скасавала сумесны марш у сваю падтрымку, які павінен быў прайсці ў нядзелю, 16 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на выданне NewsMaker.

Са слоў прэм'ер-міністаркі Маі Санду, такую пастанову прынялі, каб у паліцэйскіх, якія доўгі час працавалі без сну і адпачынку, быў выходны дзень.

Яна дадала, што марш адбудзецца ў іншы дзень, пазней.

«З думкай пра людзей, якія падтрымлівалі парадак у гэтай краіне, мы прынялі гэтую пастанову», - растлумачыў скасаванне маршу кіраўнік МУС Андрэй Нэстасе.

Нагадаем, дэмакратычная партыя Малдовы заявіла аб тым, што адмаўляецца ад улады, каб краіна магла выйсці з палітычнага крызісу.

Новы ўрад краіны прызналі ключавыя дзяржавы ЕЗ, а таксама Расея.

Санду заявіла, што лідар дэмакратычнай партый, алігарх Уладзімір Плахатнюк, адкажа за свае дзеянні згодна з законам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках