18 траўня 2024, Субота, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу пратэстоўцы заблакавалі штаб-кватэру паліцыі

У Ганконгу пратэстоўцы заблакавалі штаб-кватэру паліцыі
ФОТА: AP

Масавыя дэманстрацыі ў Кітаі трываюць.

У Ганконгу тысячы пратэстоўцаў супраць закона аб экстрадыцыі сабраліся ў штаб-кватэры паліцыі, паведамляе «Радыё Свабода». Праваахоўныя органы папрасілі дэманстрантаў разысціся, але пра затрыманні або выкарыстанне сілы пакуль не паведамляецца.

Масавыя дэманстрацыі ў Ганконгу прадаўжаюцца праз намер уладаў аўтаномнага рэгіёну дазволіць экстрадыцыю асоб, якія падазраюцца ў парушэнні закона, у мацерыковы Кітай. Крытыкі законапраекта мяркуюць, што ён можа быць выкарыстаны для перадачы ў рукі кітайскага правасуддзя дысідэнтаў і несправядліва пераследаваных людзей.

Пасля масавых пратэстаў улады Ганконга прыпынілі працу над законапраектам, але не спынілі яе цалкам. Гэта прывяло да новых пратэстаў. У мінулыя выходныя, як пісалі СМІ, на вуліцы выйшлі блізу двух мільёнаў чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках