25 траўня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ застаецца адным з галоўных кандыдатаў у прэзідэнты Еўрапейскай рады

4
Грыбаўскайтэ застаецца адным з галоўных кандыдатаў у прэзідэнты Еўрапейскай рады
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

Лідары Еўразвязу вядуць перамовы.

Кандыдатурa прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ застаецца адной з вядучых на пасаду прэзідэнта Еўрапейскай рады.

Пра гэта, як паведамляе «Европейская правда», піша AFP.

Прэм'ер Бельгіі Шарль Мішэль і прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ з'яўляюцца прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта Еўрапейскай рады, гаворыцца ў матэрыяле.

Пасля перамоваў у пятніцу сярод лідараў ЕЗ не знайшлося падтрымкі для аднаго з вядучых кандыдатаў, вылучаных партыямі Еўрапарламента на пасаду прэзідэнта Еўракамісіі.

Францыя выступіла супраць вылучэнца Нямеччыны Манфрэда Вебера, а фаварытам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона застаецца перамоўнік ЕЗ аб Brexit Мішэль Барнье, які не быў сярод трох адхіленых кандыдатаў. Аднак на кандыдатуру Барнье наўрад ці пагодзіцца Берлін.

Разам з тым прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск адзначыў, што лідары ЕЗ пагадзіліся, што для вышэйшых пасад павінен быць пакет, які адлюстроўвае разнастайнасць ЕЗ.

У сувязі з гэтым магчымымі кандыдатурамі на прэзідэнта ЕК называлі прэзідэнта Харватыі Калінду Грабар-Кітаровіч і прэм'ер-міністра Андрэя Плянковіча.

Баўгарку Крысталіну Георгіеву, былога еўракамісара, якая перайшла на пасаду выканаўчага дырэктара Сусветнага банка, таксама могуць папрасіць вярнуцца з Вашынгтона.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках