12 лiстапада 2019, aўторак, 7:52
Час
Рубрыкі

Названыя еўрапейскія краіны, дзе жыхары больш за ўсё выдаткоўваюць

3
Названыя еўрапейскія краіны, дзе жыхары больш за ўсё выдаткоўваюць

Хто з еўрапейцаў жыве «на шырокую нагу»?

Жыхары Люксембурга выдаткоўваюць на 32% больш, чым еўрапейцы ў сярэднім: гэта самы высокі паказчык у ЕЗ, паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, паведамляе «Европульс».

«На шырокую нагу» таксама жывуць немцы (яны выдаткоўваюць на 21% больш, чым у сярэднім па ЕЗ); на трэцім месцы аўстрыйцы (на 16% вышэй за сярэдні паказчык).

Найбольш сціпла ў ЕЗ жывуць балгары: яны выдаткоўваюць на 44% менш за сярэдні паказчык па ЕЗ. Следам ідуць харваты (на 37% менш за сярэдні паказчык) і вугорцы (на 36% менш).

Усяго жыхары 10 краін Еўразвязу з 28 выдаткоўваюць больш за сярэдні паказчык, а ў 6 краінах узровень выдаткаў на чалавека быў ніжэйшы на 25%, чым у сярэднім па ЕЗ.

Экспэрты Еўрастата ацэньвалі агульны кошт тавараў і паслуг, якімі так ці інакш карыстаюцца жыхары ЕЗ. Акрамя гэтага ўлічваўся кошт бясплатных паслуг, якія падае дзяржава і некамерцыйныя арганізацыі. Да іх належаць, напрыклад, добраўпарадкаванне грамадскіх прастор або дабрачынныя канцэрты.