25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску моцны вецер валіць дрэвы

1
У Менску моцны вецер валіць дрэвы

Менчукі паведамляюць пра паваленыя дрэвы ў розных раёнах горада.

Менчукі паведамляюць пра паваленыя дрэвы ў розных раёнах горада. Нагадаем, сіноптыкі чакалі сёння ў сталіцы навальніцу і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Чытачы tut.by пішуць пра паваленае дрэва на вуліцы Мініна, 23. Яно перацяла выезд для аўтамабіляў.

ФОТА: КАРЫСТАЛЬНІК TUT.BY

Вецер абламаў верхавіну бярозы ў двары дома № 71 на праспекце Пушкіна. Частка дрэва ўпала на аўтамабіль «Хонда», гэта адбылося пад пяць гадзін вечара. Мясцовы жыхар напісаў у рэдакцыю, што такія выпадкі тут ужо былі, а «ў ЖЭС паведамлялі аб патрэбе догляду дрэў».

ФОТА: КАРЫСТАЛЬНІК TUT.BY

Telegram-канал Nexta паведамляе пра паваленае дрэва на вуліцы Розы Люксембург.

ФОТА: NEXTA_LITE

Паводле інфармацыі Белгідрамета, у пятніцу 28 чэрвеня ў Менску і ў многіх раёнах краіны захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках