2 траўня 2024, Чацвер, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Судане вайскоўцы напалі на намётавы лагер апазіцыі ў Хартуме

У Судане вайскоўцы напалі на намётавы лагер апазіцыі ў Хартуме
Фота: Getty Images/AFP

Ёсць загінулыя і параненыя.

Суданскія вайскоўцы раніцай у панядзелак, 3 чэрвеня, пачалі разганяць насельнікаў намётавага лагера цывільнай апазіцыі, размешчанага ў цэнтры сталіцы краіны, Хартума, насупраць штаб-кватэры вайсковай рады Судана. У цэнтральнай частцы горада былі чуваць выбухі і аўтаматныя чэргі, групы вайскоўцаў перацялі рух на вуліцах Хартума і затрымалі некалькіх актывістаў, паведамляе dw.com са спасылкай агенцтва AP.

Паводле інфармацыі Асацыяцыі лекараў Судана, падчас сутыкненняў адзін чалавек быў забіты, яшчэ некалькі атрымалі раны. Лідары апазіцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца вакол намётавага лагера і супраціўляцца вайскоўцам.

Дзясяткі тысяч актывістаў апазіцыі афрыканскай краіны разбілі намётавы лагер у цэнтры Хартума пасля таго, як у красавіку 2019 года падчас вайсковага перавароту быў скінуты аўтарытарны прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр, які кіраваў апошнія 30 гадоў.

Пасля зрынання аль-Башыра спачатку ўзялі пад хатні арышт, а затым змясцілі ў турму для асабліва небяспечных злачынцаў. Тады ж разгарэўся канфлікт апазіцыі з прадстаўнікамі вайсковай рады праз супярэчнасці ў пытанні фармавання пераходнага ўрада краіны.

15 траўня прадстаўнікі вайсковай рады заявілі, што абодва бакі дасягнулі дамоўленасці што да фармавання часовай урадавай рады, у якую павінны былі ўвайсці як прадстаўнікі вайскоўцаў, так і актывісты апазіцыі.

Акрамя таго, быў прызначаны трохгадовы пераходны перыяд, на працягу якога краінай павінна кіраваць суверэнная рада. Дагэтуль чальцы апазіцыі намагалі на тым, каб колькасць вайскоўцаў у гэтай радзе была абмежаваная.

У сваю чаргу чальцы вайсковай рады на мінулым тыдні паведамілі, што збіраюцца неўзабаве зрабіць захады супраць намётавага лагера апазіцыі ў Хартуме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках