2 траўня 2024, Чацвер, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме жаўнер-кантрактнік скончыў жыццё самагубствам

20
У Слоніме жаўнер-кантрактнік скончыў жыццё самагубствам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Факт суіцыду пацвердзілі ў Мінабароны.

Інфармацыя пра тое, што ў Слоніме ў 11-ай механізаванай брыгадзе засіліўся вайсковец-кантрактнік, з'явілася ў Telegram-канале NEXTA. Там паведамлялася, што мужчына быў адкамандзіраваны на парад у Менск. Яго адпусцілі на выходныя дадому. У Міністэрстве абароны выпадак пацвярджаюць, але кажуць, што прычыны суіцыду не звязаныя з праходжаннем вайсковай службы. Усё адбылося 1 чэрвеня, піша tut.by.

- Вайсковым міністэрствам супольна з кампетэнтнымі органамі ўжо вывучаныя абставіны суіцыду вайскоўца, які праходзіў службу паводле кантракту ў адной з частак слонімскага гарнізона. Прычыны ўчынку ў пазаслужбовы час абсалютна не звязаныя з праходжаннем службы і абумоўленыя асабістымі абставінамі, - распавёў прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

Вайсковец характарызаваўся станоўча і добрасумленна выконваў службовыя абавязкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках