11 траўня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі выступіла супраць узмацнення прысутнасці ЗША ў Польшчы

24
МЗС Беларусі выступіла супраць узмацнення прысутнасці ЗША ў Польшчы
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ

Макей намякнуў, што Расея можа прыняць захады ў адказ на тэрыторыі Беларусі.

Беларусь выступае супраць узмацнення вайсковай прысутнасці ЗША ля сваёй мяжы, гэта парушыць раўнавагу сілаў у рэгіёне, заявіў кіраўнік беларускай замежнапалітычнай установы Уладзімір Макей, паведамляе "Інтэрфакс".

"Разглядаем, як глыбока памылковыя планы ўзмацнення вайсковай прысутнасці ЗША на тэрыторыі суседніх краін, сярод іншага на тэрыторыі Польшчы. Такая вайсковая прысутнасць парушыць раўнавагу сілаў у рэгіёне", - сказаў Макей, выступаючы на семінары "10 гадоў "Усходняму партнёрству": вынікі і перспектывы".

Міністр адзначыў, што ў Менску не бачаць прычын для такога ўзмацнення вайсковай прысутнасці ЗША.

"Нам незразумелая, шчыра кажучы, іх мэта, у чым яна. У адбіцці пагрозы? Але неймаверна, каб у 21 стагоддзі пры цяперашнім узроўні назапашанага ў рэгіёне збройнага патэнцыялу хто-небудзь наважыўся б справакаваць дырэктыўнае баявое сутыкненне", - падкрэсліў Макей.

"Аднак узмацненне вайсковай прысутнасці каля нашай мяжы з высокай дзеллю імавернасці выкліча люстраныя крокі па іншы бок мяжы (з расейскага боку - заўв.). Ці трэба гэта каму-небудзь у цяперашняй сітуацыі? Менш за ўсё гэта трэба нам, беларусам", - працягнуў кіраўнік МЗС.

Пры гэтым Макей заявіў, што "ў Беларусі ёсць канкрэтныя хаўрусніцкія абавязанні ў вайсковай-палітычнай сферы, якія яна мае намер выконваць".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках