20 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі жанчыну, якая захрасла ў ліфце, выратавала віно

5
У Італіі жанчыну, якая захрасла ў ліфце, выратавала віно

Напой дапамог ёй справіцца з абязводжваннем.

Як паведамляе газета Corriere del Veneto, у Італіі жанчына, якая правяла ў захраслым ліфце дваццаць сем гадзін, змагла выжыць з дапамогай скрыні віна. Са звестак выдання, напой дапамог ёй справіцца з абязводжваннем.

Італійка спускалася ў склеп са скрыняй віна, калі ліфт спыніўся і яна апынулася зняволенай унутры кабіны. Яна спрабавала клікаць на дапамогу і самастойна выбрацца вонкі, але ёй не ўдалося гэта зрабіць.

Праз некалькі гадзін яна разбіла рыльца бутэлькі віна, каб спатоліць смагу. Выявіць жанчыну ўдалося толькі больш як праз суткі, калі яе дачка зразумела, што яна доўга не адказвала на тэлефонныя званкі.

Дзяўчына прыехала ў дом, дзе даведалася, што яе маці ўвесь гэты час правяла ў закрытай прасторы. У выніку яна выклікала дэпартамент грамадзянскай абароны, які дапамог у аперацыі выратавання з ліфта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках