5 траўня 2024, Нядзеля, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВСУ правялі адну з найлепшых аперацый за час вайны на Данбасе

7
ВСУ правялі адну з найлепшых аперацый за час вайны на Данбасе

Украінскія вайскоўцы дзейнічалі на апярэджанне.

Украінскі валанцёр Юры Місягін паведаміў пра адну з самых маштабных удалых аперацый ВСУ на Данбасе.

Валанцёр адзначыў, што нашы выведнікі атрымалі каштоўную інфармацыю, якая дазволіла байцам заспець ворага знянацку.

«Пакуль інфармацыі вельмі мала, вядома толькі тое, што вораг планаваў “павіншаваць” ВСУ з пяцігоддзем вызвалення аднаго з населеных пунктаў, які знаходзіцца ў тыле на падкантрольнай Украіне тэрыторыі. Інфармацыя была атрыманая нашай выведкай», – напісаў ён.

Таксама Місягін адзначыў, што акрамя гэтага ў тым раёне 20 ліпеня ўвечары пазіцыі брыгады трапілі пад абстрэл з мінамётаў 82-га і 120-га калібру. Аднак украінскія ваяры адпомсцілі баевікам.

«ВСУ распрацавалі і правялі аперацыю на апярэджанне. Было знойдзенае месца збірання баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Пакуль дакладнай інфармацыі мала, вядома толькі, што тэхнікі страчана шмат, вельмі шмат. І не проста тэхнікі, а менавіта баявой ваеннай тэхнікі», – адзначыў валанцёр.

Ён дадаў, што, на жаль, ад куль снайпера загінулі два байцы 24-й брыгады.

«Прычым другога, камандзіра ўзвода, снайпер падстрэліў ужо пасля таго, як ён спрабаваў зрабіць медыцынскую дапамогу першаму байцу. А ў Краснагароўцы загінуў мясцовы жыхар, ад аскепкаў, пасля абстрэлу з гранатамёта СПГ», – напісаў Місягін.

Нагадаем, раней паведамлялася, што цягам мінулых сутак, у раёнах правядзення ААС расейскія баевікі 26 разоў абстралялі ўкраінскіх абаронцаў Данбаса.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках