17 красавiка 2024, Серада, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць залежных ад алкаголю беларусаў перавышае насельніцтва Бабруйска

20
Колькасць залежных ад алкаголю беларусаў перавышае насельніцтва Бабруйска
ФОТА: FOTOLIA

У суме атрымліваецца 253 тысячы.

У Беларусі кожны год на 2-3% памяншаецца колькасць залежных ад алкаголю і тых, хто стаіць на прафілактычным уліку. Апавёў пра гэта загадчык Рэспубліканскага цэнтра наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Аляксей Кралько, паведамляе БелТА.

«Цяпер на дыспансерным уліку стаіць прыкладна 158 тысячаў чалавек. Гэта асобы, у якіх ёсць дыягназ сіндром залежнасці ад алкаголю, і блізу 95 тысячаў чалавек пад прафілактычным наглядам», – сказаў Аляксей Кралько.

У суме атрымліваецца 253 тысячы. Для параўнання: напрыклад, у Бабруйску, паводле апошніх звестак, жыве 217 тысяч чалавек.

Пару цікавых фактаў пра алкаголь у Беларусі прыводзіць сайт kaktutzhit.by.

1) На душу насельніцтва прыпадае блізу 8,1 літра алкаголю. Цяпер статыстыка ўлічвае ўжыванне алкаголю людзьмі ва ўзросце 15 гадоў і болей.

2) У Беларусі сфармавалася так званая паўночная мадэль ужывання, калі ў асноўным папулярны моцны алкаголь: 49% спажывання прыпадае на гарэлку і каньяк.

3) Некалькі гадоў таму Беларусь была адной з лідарак у рэйтынгу алкагалізму паводле справаздачы СААЗ. Але ў апошняй справаздачы Беларусь ужо на 27-м месцы.

4) На кожнага мужчыну ў Беларусі прыпадае 18 літраў чыстага спірту, на жанчыну – блізу 5,5 літра. Каб было больш зразумела: 18 літраў на кожнага мужчыну – гэта больш за паўтары бутэлькі гарэлкі на тыдзень, прыкладна 90 бутэлек гарэлкі за год.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках