26 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міжземным моры знайшлі патанулую 50 гадоў таму французскую падлодку

У Міжземным моры знайшлі патанулую 50 гадоў таму французскую падлодку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

La Minerve затанула 27 студзеня 1968 года.

У Міжземным моры ля паўднёвага ўзбярэжжа Францыі выявілі французскую падводную лодку La Minerve, якая затанула больш за 50 гадоў таму ў раёне Тулон. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміла міністр абароны Францыі Фляранс Парлі, паведамляе gordonua.com.

«Мы толькі што знайшлі La Minerve. Гэта поспех, палёгка і тэхнічны подзвіг. Я думаю пра сем'і, якія так доўга чакалі гэтага моманту», - напісала яна.

Выданне Le Monde піша, што La Minerve знайшлі за 45 км ад Тулона на глыбіні 2350 метраў. На корпусе падлодкі бачныя першыя літары назвы MIN.

Падлодку выявіла абсталяванае беспілотнікамі прыватнае амерыканскае судна Seabed Constructor, якое прыбыло ў гэты раён пяць дзён таму.

Менавіта гэта судна ў 2018 годзе знайшло патанулую ля берагоў Аргентыны падлодку.

Падводная лодка La Minerve затанула 27 студзеня 1968 года. На яе борце ў момант аварыі знаходзілася 52 чалавекі. Што стала прычынай катастрофы, невядома. Выказваліся версіі, што гэта здарылася праз выбух ракеты, сутыкненне або тэхнічную няспраўнасць. Субмарына ішла на невялікай глыбіні і затанула ўсяго за чатыры хвіліны.

La Minerve шукалі два гады, але пошукі былі беспаспяховымі. Праз 50 гадоў сваякі загінулых маракоў папрасілі французскія ўлады пачаць новыя пошукі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках