18 жнiўня 2026, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыехаў на завод, які працуе на расійскую ваенную машыну

1
Лукашэнка прыехаў на завод, які працуе на расійскую ваенную машыну

Дыктатар загадаў нарошчваць экспарт зброі.

18 жніўня Лукашэнка наведаў найбуйнейшага вытворцу стралковай зброі ў Беларусі — кампанію «Кідма Тэк», паведамляюць прапагандысцкія тэлеграм-каналы.

З прадпрыемства дыктатар з’ехаў не з пустымі рукамі. Яму падарылі «100% айчынны» аўтамат ВСК-100Б. Праўда, прымяніць абноўку Лукашэнку пакуль не даверылі — прапагандысты паведамілі, што аўтамат адправяць у музей.

«На полі бою лёс вырашаюць людзі. А салдату трэба гэта — стралковая зброя. Без гэтага ўзбраення мы нічога не зробім. Гэта вельмі важна, гэта аснова любой арміі», — разважаў Лукашэнка.

Аглядзеўшы вытворчасць, дыктатар падвёў вынік:

«Малайцы, але касякі ёсць».

Потым Лукашэнка пажадаў зброярам не спыняцца і актыўней зарабляць на экспарце.

«Трэба ісці далей, трэба не баяцца. Вы навучыліся гэта рабіць. Гэта вялікая справа, асабліва калі вы гэта акупіце за кошт экспарту», — заявіў ён.

Праект па вытворчасці стралковай зброі ў Беларусі ў 2010-я гады запускалі бізнесмен Аляксандр Зайцаў і спецэкспарцёр «Белспецзнештэхніка». Спачатку кампанія называлася «БСВТ — новыя тэхналогіі», пазней яе перайменавалі ў «Кідма Тэк». Новая назва ад санкцый не ўратавала. Кампанія знаходзіцца пад абмежаваннямі ЕС, ЗША і іншых краін. А некалькі тыдняў таму санкцыі супраць «Кідма Тэк» увёў і Уладзімір Зяленскі — як супраць прадпрыемства, што абслугоўвае расійскі ВПК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках