10 траўня 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы кіраўнік начальнікаў штабоў УС ЗША: Трэба пашырыць падтрымку Украіны

7
Новы кіраўнік начальнікаў штабоў УС ЗША: Трэба пашырыць падтрымку Украіны
МАРК МІЛІ

Генерал Марк Мілі стаў найвышэйшай вайсковай службовай асобай у ЗША.

Сэнат зацвердзіў генерала Марка Мілі, які выступіў за пашырэнне супрацоўніцтва з Украінай, на пасаду старшыні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША. Цяпер Мілі будзе самым высокапастаўленым вайсковым дарадцам прэзідэнта і заменіць генерала Джозэфа Данфорда. Пра гэта паведамляе Голас Амерыкі.

На слуханнях у Сэнаце, прысвечаных разгляду ягонай кандыдатуры на пасаду, Мілі адзначыў, што трэба пашырыць магчымасці для вайсковага супрацоўніцтва Амерыкі з Украінай з пункту гледжання павелічэння тэрмінаў выканання праграм падтрымкі.

"Адным з найбуйнейшых выклікаў з'яўляецца тое, што тэрмін дзеяння фондаў Ініцыятывы садзейнічання бяспекі Украіны (USAI) - адзін год, гэта значыць мы павінны выдаць іх да заканчэння таго фінансавага года, да якога яны належаць. Працэсы выпуску тэхналогій, укладання кантрактаў і тэрміны закупак абмяжоўваюць здольнасць міністэрства абароны ЗША выдацаць Украіне сучасныя смяротныя абарончыя сродкі. Пентагон здольны развязаць большасць прыярытэтных аперацыйных патрэбаў Украіны праз USAI, але магчымасць рэалізаваць сродкі цягам двухгадовага перыяду можа дазволіць Мінабароны падтрымліваць складаныя магутнасці, напрыклад смяротныя абарончыя сістэмы на моры", - сказаў генерал Мілі.

Пры гэтым ён мяркуе, што спяшацца з павелічэннем аб'ёму вайсковай дапамогі пакуль не трэба.

"Я мяркую, што цяпер мы маем добры баланс смертаноснай і несмяротнай дапамогі Украіне. Перш чым вызначыцца з неабходнасцю далейшага карэктавання, нам варта паглядзець, як Украіна рэалізуе ўжо наяўныя магчымасці, для ацэнкі яе здольнасці выкарыстоўваць дадатковую смяротную дапамогу і абсталяванне", - заявіў генерал.

Таксама ён дадаў, што Украіна дасягнула поспехаў у рэфармаванні міністэрства абароны, але трэба зрабіць больш.

7 ліпеня часовы павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар паведаміў, што Украіна ўпершыню звярнулася з запытам аб набыцці вайсковага абсталявання праз праграму продажу Пентагона.

Кангрэс ЗША прапаноўвае павялічыць вайсковую дапамогу Украіне і пачаць пастаўляць ракеты класа "зямля-паветра". Такая норма ёсць у папраўцы да закона аб фінансаванні Пентагона: папраўка здымае забарону на продаж ракет для ПЗРК.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках