Колькі каштуюць надзелы пад Менскам для будаўніцтва дома
2- 29.07.2019, 21:36
- 18,582
На аўкцыён выстаўлена 27 надзелаў у Менскім раёне.
На аўкцыён, які пройдзе ў канцы лета, выстаўлена 27 пляцаў у Менскім раёне пад будаўніцтва прыватных дамоў, паведамляецца на сайце Менскага абласнога цэнтра інвестыцый і прыватызацыі. Стартавыя кошты і размяшчэнне - у матэрыяле tut.by.

У аграгарадку Чачкава (21 км ад МКАД, Ракаўскім кірунак) на таргі выстаўлена два пляцы па 14 сотак са стартавым коштам ад 24 тысяч рублёў. У графе «інжынерная інфраструктура» стаіць прочырк.
Бліжэй да Менска можна разгледзець надзелы ў аграгарадку Калодзішчы. Іх плошча - 14-15 сотак, стартавы кошт - 39 тысяч рублёў. З камунікацый ёсць электрычнасць і газ.

У КІЗ «Дамасед», размешчаным у Мачулішчах, выстаўлена на аўкцыён два пляцы з усімі камунікацыямі пачатковы кошт ад 48 тысяч рублёў. Ёсць у Мачулішчах і бюджэтны варыянт: надзел на 15 сотак з электрычнасцю.

Блізка да сталіцы і з усімі камунікацыямі ёсць пляц у Гатаве. Пачатковы кошт надзела на 15 сотак - 30 тысяч рублёў.
З бюджэтных варыянтаў ёсць прапановы ад Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета ў вёсках Брадок і Ключнік. Пачатковы кошт надзелаў - 11-15 тысяч рублёў. З небюджэтных - надзел у Раўбічах: 12 сотак без камунікацый ужо са старту ацэненыя на 63,8 тысячы рублёў. Гэта, дарэчы, самы дарагі лот прызначаных таргоў.

Хацежынскі сельсавет прапанаваў на аўкцыён пяць лотаў з пачатковым коштам 20-35 тысяч рублёў.

Адная з самых цікавых прапаноў - надзел у вёсцы Воўкавічы, які размешчаны каля ракі Пціч. Стартавы кошт электрыфікаванага пляцу на 14 сотак - 37 тысяч рублёў.
Аўкцыён адбудзецца 23 жніўня а 10.00 на адрасе: Менск, вуліца Чкалава, 5. Дакументы для ўдзелу ў таргах можна падаць да 19 жніўня ўключна.