2 траўня 2024, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчыкі космасу абвясцілі аб адкрыцці суперзямлі

4
Даследчыкі космасу абвясцілі аб адкрыцці суперзямлі
ВЫЯВА: Sci-News.com

Ля зоркі TOI 270 знойдзены тры планеты, на адной з якіх магчымае жыццё.

Тэлескоп NASA TESS дамогся чарговага навуковага трыумфу, выявіўшы тры цікавыя планеты, ля найбліжэйшай да Сонца зоркі. Адна з іх - супер-Зямля, памерамі крыху большая, чым наша планета. Дзве іншыя - гэта газавыя экзапланеты, падобныя да Нептуна, піша segodnya.ua.

Зорка, вакол якой знайшлі планеты, вядомай як TOI 270, а таксама пад нумарам каталога UCAC4 191-004642. Усе яе планеты атрымалі назву TOI 270 b, TOI 270 c і TOI 270 d. Зорка на 40% меншая за нашаега Сонца, а таксама прыкладна на траціну больш халодная. Свяціла знаходзіцца на адлегласці 73 светлавых гадоў, што вызначае яе як "блізкага суседа".

ВЫЯВА: CNET

Найбліжэйшая да зоркі планета прыкладна на 25% большая за Зямлю і мабыць скалістая. Але чалавек выжыць на ёй не змог бы. NASA апісала яе як "распаленую духоўку" дзякуючы сваёй блізкасці да сваёй зорцы. Астатнія планеты TOI 270 c і TOI 270 d, магчыма, бліжэйшыя складам да газавага гіганту Нептуна. "Планеты c і d лепш за ўсё апісаць як міні-Нептун, тып планеты, якога няма ў нашай сонечнай сістэме", - пракаментавалі ў NASA.

Акрамя таго, сістэму TOI 270 яшчэ плануюць вывучыць на прадмет наяўнасці жыцця. Спачатку навукоўцы выказалі здагадку, што мінінептун TOI 270 d знаходзіцца ў заселенай зоне зоркі - зоне, планеты ў якой тэарэтычна могуць мець ваду ў вадкім стане.

Аднак як паказаў далейшы аналіз, атмасфера гэтай планеты, магчыма, занадта шчыльная: гэта павінна было б выклікаць бескантрольны парніковы эфект, што зрабіла б паверхню TOI 270 d занадта гарачай для падтрымання жыцця. Зрэшты, навукоўцы не выключаюць магчымасці, што ў верхняй атмасферы планеты могуць быць прыдатныя ўмовы для існавання экстрамафільных арганізмаў (арганізмаў, здольных жыць і размнажацца ў экстрэмальных умовах).

Навукоўцы зацікаўленыя ў далейшым вывучэнні сістэмы TOI 270 і спадзяюцца, што будучы магутны касмічны тэлескоп "Джэймс Уэб", які, як чакаецца, будзе запушчаны ў 2021 годзе, дапаможа ў гэтым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках