4 траўня 2024, Субота, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амстэрдам адмовіўся прымаць «Еўравізію-2020»

14
Амстэрдам адмовіўся прымаць «Еўравізію-2020»

Гарады Гаага і Брэда таксама наважылі не ўдзельнічаць у правядзенні конкурсу.

Амстэрдам не будзе прымаць песенны конкурс «Еўравізія 2020». Пра гэта паведамляе NL Times (пераклад - liga.net) са спасылкай на словы мэра горада Фемке Халсема.

Меркаванае месца - канцэртная зала Ziggo Dome - недаступнае на час правядзення конкурсу, бо ўжо зарэзерваванае для іншых мерапрыемстваў, якія не могуць быць перанесеныя.

Са слоў мэра, горад спрабаваў знайсці іншае месца, але безвынікова. Канцэртныя пляцоўкі RAI і Johan Cruijff Arena таксама недаступныя, а зала AFAS Live занадта маленькая.

Разглядалася магчымасць правядзення «Еўравізіі 2020» у «мабільным Ziggo Dome» - у фестывальным фармаце на адкрытай пляцоўцы.

«Аднак падчас распрацоўкі гэтай канцэпцыі стала зразумела, што гэта занадта складана і тоіць у сабе занадта шмат нявызначанасцяў, каб стаць паўнавартаснай альтэрнатывай Ziggo Dome», - сказала Халсема.

Раней галандскія гарады Гаага і Брэда таксама наважылі не ўдзельнічаць у правядзенні «Еўравізіі».

У траўні паведамлялася, што намер арганізаваць і правесці песенны конкурс «Еўравізія» ў 2020» годзе заявілі адразу чатыры галандскія гарады - Амстэрдам, Ратэрдам, Гаага і Маастрыхт.

18 траўні ў ізраільскім Тэль-Авіве адбыўся фінал міжнароднага песеннага конкурсу «Еўравізія-2019». Перамогу атрымаў прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках