22 траўня 2024, Серада, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Жыхары Баранавічаў граблі камбікорм з зямлі рукамі

11
Фотафакт: Жыхары Баранавічаў граблі камбікорм з зямлі рукамі
ФОТА: АЛЯКСАНДР КОРАБ

З грузавой машыны на дарогу высыпалася блізу тоны камбікорму.

Прыкладна праз дзве гадзіны гараджане сабралі ўсё рукамі.

«На калені падалі, рукамі ў мяшкі грэблі». Высыпаны з грузавіка камбікорм выклікаў ажыятаж сярод гараджан.

Фатаграфіі ў рэдакцыю intex-press.by даслалі відавочцы. На вуліцы Берасцейскай, недалёка ад Другіх Траццякоў 8 ліпеня з грузавіка рассыпаўся камбікорм. Відавочна, кіроўца не заўважыў страты і паехаў далей. Затое гараджане заўважылі.

Відавочца Зміцер Карачун некалькі разоў праязджаў каля месца здарэння.

- Калі ехаў першы раз, там было два-тры чалавекі. Я падумаў, хто прасыпаў, той і збірае. А калі праязджаў другі раз (праз гадзіну), убачыў, што людзей стала заўважна больш. Побач каля дзясятка аўто стаяла. Тады зразумеў, што гэта гараджане збіраюць, - распавёў Дзмітрый Карачун.

Яшчэ адзін сведка Аляксандр сказаў, што ніхто не ведаў, што гэта за камбікорм - для кароў або курэй, але ўсё бралі.

- Што там дзеялася: на калені падалі, рукамі ў мяшкі грэблі. Тэлефанавалі знаёмым, каб прыязджалі, - распавядае Аляксандр.

Менш чым за дзве гадзіны камбікорм быў прыбраны з праезнай часткі.

ФОТА: АЛЯКСАНДР КОРАБ
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках