4 траўня 2024, Субота, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як маці траіх дзяцей з Віцебска стала дальнабойніцай

11
Як маці траіх дзяцей з Віцебска стала дальнабойніцай

Святлана Белавусава раней працавала выкладчыцай.

Шматдзетная мама Святлана Белавусава з Віцебска мае эканамічную і педагагічную адукацыі, працавала выкладчыцай і вяла сямейны бізнэс. А цяпер маці траіх дзяцей працуе ў незвычайнай для жанчынаў прафесіі – кіроўцай у міжнародных перавозках. Пра тое, як гэта – быць дальнабойніцай, яна апавяла карэспандэнтам «Белсата».

Святлана Белавусава адзначае, што прыйшла ў прафесію спантанна. Пасля разводу, калі трэба было шукаць працу, каб аплаціць пазыкі і зарабіць на выхаванне дзяцей. Стаць дальнабойніцай надумала таму, што ў прафесіі годныя заробкі, хоць і працаваць цяжка. Цяпер яна можа дазволіць набыць не толькі «тое, на што хапае, а тое, што сапраўды хочацца».

Увогуле кіраваць аўтамабілем і наведваць розныя краіны Святлана любіць, а свой кіроўны стаж адлічвае з 12 гадоў, калі ўпершыню села за руль бацькавага «Масквіча».

«Я вельмі ўдзячная сваім калегам, якія, дзякуй Богу, з разуменнем ставяцца да таго, што я пачатковец у гэтай прафесіі. Я, акрамя таго, і дзяўчынка. І дальнабойная дапамога ўсё ж такі ёсць», – кажа кіроўца.

Разам з тым яна прызнае – быць кіроўцай не заўсёды бяспечна. Нават на платных стаянках могуць зліць паліва, парэзаць тэнт, залезці ў прычэп, ускрыць кабіну, атруціць газам. Таму даводзіцца спаць апранутай, побач класці металічную рыдлёўку вагой некалькі кілаграмаў.

«Вядома, цяжка пакідаць дзяцей дома, іх даглядае бабуля, старэйшы брат дапамагае выхоўваць, але, вядома, дзецям патрэбная мама», – зазначае жанчына.

Быць штодня з дзецьмі ёй дапамагаюць сацыяльныя сеткі. А ўжо дома Святлана стараецца як мага больш часу праводзіць з сям'ёй, наведваць розныя мерапрыемствы, спартовыя падзеі.

Пра асаблівасці здымак сюжэту апавяла ягоная аўтарка Алена Шабуня.

«З аднаго боку, жанчын-дальнабойніцаў у Беларусі мала і цікава пачуць, як яны працуюць, наколькі гэта цяжкая праца для жанчыны. З іншага боку, сітуацыя стандартная ў Беларусі з шматлікімі разводамі і з тым, што найчасцей пасля разводу маці самі матэрыяльна ўтрымліваюць сваіх дзяцей. Бацькі ж ці не працуюць зусім і ім няма чаго даць, ці, як у гэтым выпадку, бацька застаўся заможным, меў сваю фірму, некалькі машынаў, але дзяцей не ўтрымліваў», – адзначыла аўтарка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках