20 красавiка 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна зарабіла на экспарце электраэнэргіі $210 мільёнаў

Украіна зарабіла на экспарце электраэнэргіі $210 мільёнаў

Названая тройка краін-пакупнікоў.

Украіна ў студзені-ліпені 2019 года павялічыла прыбытак ад экспарту электраэнэргіі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года на 12,5% - да 209,57 млн даляраў, паведамляе «УНІАН» са спасылкай на Дзяржаўную фіскальную службу.

Са звестак ГФС, 61% (128 млн даляраў) прыбытку ад экспарту прыпала на пастаўкі электраэнэргіі ў Вугоршчыну. Блізу 22,6% (47,3 млн даляраў) ад агульнага аб'ёму экспарту электраэнэргіі прыпала на Польшчу і 12,6% (26,5 млн даляраў) - на Малдову.

Як паведамляў УНІАН, Украіна за 2018 год павялічыла валютны прыбытак ад экспарту электраэнэргіі на 40,2% у параўнанні з 2017 годам - да 331 млн даляраў з 236 млн даляраў.

На пастаўкі электраэнэргіі ў Вугоршчыну прыйшлося 57,4% (189,9 мільёна даляраў.) Прыбатк ад экспарту, на Малдову - 16% (53,1 млн дал.) ад агульнага аб'ёму экспарту электраэнэргіі і 23,8% (78,7 млн даляраў) - на Польшчу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках