18 траўня 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пасварыліся Атамбаеў з Жээнбекавым

1
Як пасварыліся Атамбаеў з Жээнбекавым
АЛМАЗБЕК АТАМБАЕЎ І СААРАНБАЙ ЖЭЭНБЕКАЎ

Палітычнае супрацьстаянне пачалося з асабістага канфлікту двух прэзідэнтаў Кыргызстана.

У чацвер былы прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў здаўся паліцыі, фактычна прызнаўшы паразу ў супрацьстаянні са сваім пераемнікам Сааранбаем Жээнбекавым.

Жээнбекаў прыйшоў да ўлады ў 2017 годзе як дэмакратычна абраны пераемнік Атамбаева і прадаўжальнік яго палітыкі.

Як сябры і саюзнікі сталі заклятымі ворагамі? Што стаіць за эскалацыяй канфлікту?

Бі-бі-сі распытала пра гэта кіргізскіх і міжнародных экспэртаў.

«Пасля допыту яго не выпусцяць»

Атамбаеў - творчы і эмацыйны чалавек, і «эмацыйна яму было некамфортна ў новай ролі [былога кіраўніка дзяржавы]», распавёў Азім Азімаў, палітычны каментатар з Бішкека.

Эскалацыя пачалася з «асабістай сваркі» двух прэзідэнтаў, пагадзіўся Тобіас Волмер, старэйшы аналітык палітычных рызык лонданскай кампаніі PRISM.

Гэты канфлікт перарос у адкрытае супрацьстаянне пасля таго, як некалькі людзей з каманды Атамбаева былі арыштаваныя паводле крымінальных спраў. Сярод іх - двое былых прэм'ер-міністраў краіны.

У траўні Жээнбекаў падпісаў закон, які дазваляе прыцягваць былых прэзідэнтаў да крымінальнай адказнасці, і неўзабаве супраць Атамбаева былі вылучаныя абвінавачванні ў карупцыі.

Пастановай парламента з яго была знятая недатыкальнасць, і ён быў выкліканы на допыт у статусе сведкі. Атамбаеў назваў абвінавачанне «абсурдным» і палітычна матываваным.

Ён праігнараваў выклік на допыт і пачаў рыхтаваць абарону свайго дома ў вёсцы Кой-Тош пры падтрымцы прыхільнікаў і аднавяскоўцаў.

Былы прэзідэнт не хацеў ісці на допыт, таму што «ў яго ёсць важкія падставы меркаваць, што пасля допыту яго не выпусцяць», мяркуе Азімаў.

Частка былых паплечнікаў Атамбаева была арыштаваная на допыце - іх статус мяняўся са сведак на абвінавачаных.

«Атамбаеў вельмі добра ведае, як працуе сістэма правасуддзя ў нашай краіне», - сказаў Азімаў.

У сваю бытнасць ва ўладзе ён заахвочваў метады, якія цяпер ужываюць да яго, называючы іх «палітычным пераследам», заявіў экспэрт.

«Яго падтрымлівае толькі яго сяло»

Атамбаеў не валодаў рэальнай падтрымкай у краіне, распавяла журналістка Венера Кайчыева.

«Яго падтрымлівае толькі яго сяло і жыхары найбліжэйшых вёсак», - сказала яна.

Акрамя таго, заявы Атамбаева пра тое, што ён «прывык абараняцца» і мае зброю, згулялі супраць яго, мяркуе журналіст.

«Стабільнасць у гэтай краіне цэніцца вельмі высока», - дадала Кайчыева.

У Кыргызстане існуе кансэнсус аб тым, што Атамбаеў не павінен быў узбройваць сваіх прыхільнікаў, мяркуе Волмер з кампаніі PRISM.

Волмер распавёў, што былы прэзідэнт захаваў падтрымку ў часткі насельніцтва на поўначы краіны, але ў яго не было рэальнай падтрымкі ва ўрадзе і сілавых структурах, пра што сведчыць пазбаўленне яго недатыкальнасці.

«Страціў сувязь з рэальнасцю»

Азімаў мяркуе, што ў Кыргызстане існуе «поўная дамоўленасць элітаў з нагоды балансу сіл у краіне», і яны падтрымліваюць дзейнага прэзідэнта.

Аднак Атамбаеў за апошнія месяцы некалькі разоў змог стварыць адчуванне, што перавага на яго баку, дадаў экспэрт.

«Ён безумоўна перамагаў у інфармацыйнай вайне, але гэта не набывала падтрымку з боку элітаў, - мяркуе Азімаў. - Ён добра выкарыстоўвае блеф».

Пасол Кыргызстана ў Вялікабрытаніі Эдыль Байсалаў заявіў у інтэрв'ю, што Атамбаеў сам верыў у шырокую падтрымку і магчымасць перамогі. Байсалаў паступіў на дыпламатычную службу ў чэрвені; ён атрымаў вядомасць як грамадзянскі актывіст у апазіцыі Атамбаева.

Былы прэзідэнт - «шалёны кароль з «Караля Ліра», а ў кіргізскай палітыцы разыгрываецца «той жа самы шэкспіраўскі сюжэт», мяркуе пасол.

«У яго жорсткае абуджэнне і трагічны фінал. Ён даўно ўжо страціў сувязь з рэальнасцю», - заявіў Байсалаў.

З ім пагадзіўся Волмер з лонданскай PRISM. На яго думку, Атамбаеў «памыляўся з нагоды сваёй падтрымкі».

Кыргызстан уваходзіць у два інтэграцыйныя праекты Крамля - Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) і абаронны блок АДКБ.

Пасля выкліку на допыт Атамбаеў лётаў у Маскву спецбортам з расейскай авіябазы ў горадзе Кант. Там ён сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Пасля сустрэчы Пуцін заявіў, што Кыргызстан павінен «аб'яднацца вакол дзейнага прэзідэнта». Аднак словы расейскага лідара апытаныя экспэрты ацанілі па-рознаму.

Пасол Байсалаў мяркуе, што Пуцін адназначна падтрымаў Жээнбекава. Азімаў жа прапанаваў «судзіць не па словах, а па дзеяннях».

«Мы, усходнія людзі, такія рэчы вельмі добра разумеем, - сказаў экспэрт. - Калі [Пуцін] падтрымлівае [цяперашнюю] уладу, то чаму былы прэзідэнт з некалькімі крымінальнымі справамі атрымаў аўдыенцыю?»

Волмер мяркуе, што заява Пуціна непазбежна была б агульнай, таму што афіцыйная Масква ўважае недапушчальным адкрытае ўмяшанне ў справы суверэнных дзяржаў.

Аднак Крэмль зацікаўлены ў стабільнасці ў Бішкеку, бо гэта ключавы саюзнік і стратэгічны партнёр Расеі ў рэгіёне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках