18 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы на Палессі бальшавіцкія цягнікі знішчалі

3
Як беларусы на Палессі бальшавіцкія цягнікі знішчалі

Ручнымі гранатамі былi ўзарваны cем цягнікоў.

У 1921 годзе віленская беларуская газета „Наша думка” (№8) змясціла зацемку пад назвай „Палескае паўстаньне”. Інфармацыя была перадрукавана з газеты „Виленскій Курьеръ” (№473), паведамляе racyja.com.

Палескае паустаньне.

Ілюстрацыйнае фота.

„Виленскій Курьеръ” (№473) паведамляе, што некалькі дзён таму назад паўстанцамі быў зроблен налёт на старанна пільнаваныя бальшавікамі склады знарадаў і узрыўчатага матар’ялу, якія былі ў лесе на ўсход ад вёскі Вялікія Чыжаўцы, за 70 вёрст ад Лунінца. Ручнымі гранатамі была зьнішчана варта, а потым узарваны стаяўшыя на калеі 7 цягнікоў (паяздоў) са знарадамі і вялізныя склады агнястрэльнага прыпасу. Сталіся выбухі гэткай вялізнай моцы, што лес на некалькі вёрст наўкол паваліўся быццам ад віхору, і навет у далёкім Лунінцу задрыжэлі будынкі і вылецела шкло з вокнаў.

„Наша думка” — штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выходзіла на беларускай мове ў Вільні (24 лютага 1920 — 8 ліпеня 1921). Рэдактар-выдавец Максім Гарэцкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках