7 траўня 2024, aўторак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК распавёў сваю версію смерці магілёўскага супрацоўніка ДАІ

2
СК распавёў сваю версію смерці магілёўскага супрацоўніка ДАІ
ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖЭЧКА

Крымінальная справа спыненая.

Генеральная пракуратура вывучае справу аб гібелі супрацоўніка ДАІ ў Магілёве. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, піша БелТА.

«Лукашэнку даложана аб прыняцці следствам канчатковай пастановы аб спыненні крымінальнай справы паводле факта выяўлення трупа супрацоўніка міліцыі Патаповіча. У следства няма сумневу ў тым, што мела месца самагубства, довадаў таго шмат, - заявіў Іван Наскевіч. - Крымінальная справа спыненая і знаходзіцца на вывучэнні Генеральнай пракуратуры для дачы ацэнкі законнасці пастаноў, прынятых следствам».

Следчыя давялі, што ў дзень смерці лейтэнант ДАІ з Магілёва купіў у краме дровы і сродкі для распальвання, якія загадзя даставіў на месца здарэння. Падчас дзяжурства ён з надуманых падставаў сышоў з маршруту нясення службы, пераапрануўся ў грамадзянскую вопратку і на таксоўцы з'ехаў у лес. «Да нядаўняга часу нам бракавала аднаго звяна - таксіста, які вёз супрацоўніка міліцыі. Мы яго знайшлі, дапыталі. Ён даў паказанні, якія знаходзяцца ў канве ўсіх астатніх доказаў», - распавёў кіраўнік установы.

СК заяўляе, што супрацоўнік ДАІ сам сеў у аўтамабіль таксі, пацвярджаюць запісы з камер назірання, таму пра выкраданне гаворка не вядзецца. «З заключэння экспэртызы, ён мог сам сабе прычыніць тое агнястрэльнае раненне, якое стала прычынай смерці. На пісталеце знаходзяцца толькі ягоныя біялагічныя сляды, на целе выяўленыя сляды стрэлу. Гэта сведчыць аб тым, што стрэл зроблены з блізкай адлегласці, гэта значыць, магчыма, на адлегласці сваёй выцягнутай або набліжанай рукі», - сказаў Іван Наскевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках