5 траўня 2024, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск «замінавалі»: што адбывалася ў цэнтры горада

1
Менск «замінавалі»: што адбывалася ў цэнтры горада
ФОТА: SVABODA.ORG

Фотарэпартаж журналістаў.

Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў аб «мінаванні» менскіх гатэляў «Беларусь», «Гарні», «Вікторыя Алімп Гатэль», гасцініцы «Юбілейная», Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і чыгуначнага вакзала, паведамляе «Радыё Свабода».

Ва ўсіх выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомай асобы аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў гэтых аб'ектах.

Сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы выехалі на адрасы, яны вялі абследаванне будынкаў, шукалі выбухоўку. Ні на аніводным аб'екце выбуховых прыладаў не выявілі. Праца гатэляў, чыгуначнага вакзала і аэрапорта адноўленая, паведамляе Следчы камітэт.

1. Эвакуацыя наведвальнікаў чыгуначнага вакзалу ў Менску

2. Патруль міліцыі ў пераходзе каля чыгуначнага вакзала

3. Перакрыты галоўны ўваход

4. Супрацоўнікі міліцыі выводзяць людзей

5. Супрацоўнікі кавярні ля ўваходу ў вакзал

6.

7. Перакрыты падыход да гатэля «Гарні» на вуліцы Інтэрнацыянальнай у цэнтры Менска

8. Столік з бутэлькамі вады для эвакуяваных наведвальнікаў гатэля «Гарні»

9. Машыны спецыяльных службаў на вуліцы каля кінатэатра «Перамога»

10.

11. Перацяты рух на вуліцы Камсамольскай

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках