26 красавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску 2 тысячы чалавек эвакуявалі праз паведамленні аб мінаванні аэрапорта, вакзала і гатэляў

У Менску 2 тысячы чалавек эвакуявалі праз паведамленні аб мінаванні аэрапорта, вакзала і гатэляў

Распачатая крымінальная справа.

Праз ранішнія паведамленні аб мінаванні вакзала, гатэляў і аэрапорта ў Менску давялося эвакуяваць блізу дзвюх тысяч чалавек. Распачатая крымінальная справа, паведамляе tut.by са спасылкай на Следчы камітэт.

Раніцай 19 жніўня электронныя паведамленні аб мінаванні прыйшлі ў пяць гатэляў, аэрапорт Менска і на чыгуначны вакзал.

У мэтах бяспекі праваахоўныя органы эвакуявалі больш за дзве тысячы чалавек. На месцы выязджалі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. У аніводным аб'екце выбуховых прыладаў не выявілі. Праца гатэляў, чыгуначнага вакзала і аэрапорта адноўленая, паведамляе Следчы камітэт.

Акрамя таго, у Магілёве следчыя агледзелі працоўнае месца спецыяліста, дзе размяшчаецца кантакт-цэнтр БЧ. Туды прыйшло паведамленне аб мінаванні сталічнага чыгуначнага вакзалу.

Цяпер праваахоўныя органы выяўляюць абставіны здарэння.

У Менску распачалі крымінальную справу пра заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку (ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса).

З пачатку года Следчы камітэт пачаў 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях аб небяспецы. Устанавілі 14 асоб, датычных да такіх паведамленняў, паводле шасці крымінальных спраў ужо ёсць абвінаваўчы прысуд.

Следчы камітэт нагадвае, што за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжаная крымінальная адказнасць, якая наступае з 14 гадоў. Акрамя таго, грошы, якія экстранныя службы выдаткавалі на праверку, давядзецца аддаваць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках