5 траўня 2024, Нядзеля, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Вяртанне Расеі ў G7 залежыць ад прагрэсу на мірных перамовах што да Украіны

14
Reuters: Вяртанне Расеі ў G7 залежыць ад прагрэсу на мірных перамовах што да Украіны
ФОТА: REUTERS

Францыя мае намер вылучыць Крамлю ўмовы.

Вяртанне Расеі ў G7 залежыць ад прагрэсу ў мірных перамовах што да Украіны, заявіла 21 жніўня Reuters французская дыпламатычная крыніца (пераклад - gordonua.com).

Так суразмоўца пракаментаваў выказванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Масква павінна быць вернутая ў гэтую групу.

Са слоў крыніцы, Францыя прыняла да ведама, што Вашынгтон хоча рэінтэграваць Расею ў групу ў 2020 годзе, пры гэтым «Украіна жыццёва важная». Ён дадаў, што «існуе кантэкст, які можа быць спрыяльным для некаторага прагрэсу».

Расея ўдзельнічала ў самітах неафіцыйнага клуба найбольш развітых краін свету з 1997 года. Краіны G7 адмовіліся ад фармату «Вялікай васьмёркі» ў сакавіку 2014 года праз расейскую анэксію Крыма. У G7 уваходзяць сем краін: ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Італія і Японія.

8 чэрвеня 2018 года перад адлётам на саміт G7 у Канадзе Трамп заявіў, што Расея павінна быць прадстаўлена на сустрэчы «Вялікай сямёркі». Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ падтрымаў ініцыятыву Трампа. У Канадзе заявілі, што выступаюць супраць вяртання Расеі, пакуль працягваецца анэксія Крыма. Супраць вяртання РФ выказаўся таксама тагачасны прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск.

19 жніўня 2019 года на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што пытанне вяртання да фармату «Вялікай васьмёркі» і нармалізацыі стасункаў паміж Расеяй і ЕЗ залежыць ад урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

20 жніўня Трамп адзначыў, што папярэдні амерыканскі прэзідэнт Барак Абама хацеў выхаду РФ з «Вялікай васьмёркі», але, на яго думку, «куды больш дарэчы» было б пакінуць РФ у гэтым блоку.

21 жніўня журналістка амерыканскага тэлеканала CNN Кайлі Атвуд паведаміла са спасылкай на крыніцу, што Трамп і Макрон дамовіліся запрасіць Расею на саміт G7 у 2020 годзе. З ейных слоў, гэта прапанаваў прэзідэнт Францыі і Трамп пагадзіўся.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках