18 верасня 2019, Серада, 13:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

За 10 дзён ДАІ спыніла больш за 14 тысяч кіроўцаў без тэхагляду

19
За 10 дзён ДАІ спыніла больш за 14 тысяч кіроўцаў без тэхагляду
Фота: onliner.by

Супрацоўнікі ДАІ распавялі пра вынікі дэкады «Дзяржтэхагляд».

Падчас правядзення ў краіне дэкады «Дзяржтэхагляд» больш за ўсё транспарту, які не прайшоў ТА, інспектары выявілі ў Менскай і Віцебскай абласцях, а таксама ў сталіцы. Пра гэта tut.by паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.

З 7 да 17 жніўня супрацоўнікі ДАІ прыцягнулі да адказнасці за няпройдзены тэхагляд больш за 14 000 кіроўцаў, з іх 4300 - паўторна. Юрыдычных асоб і ІП сярод іх - 441, а тых, хто трапіўся паўторна, - 152. У гэты лік увайшлі прадпрыемствы розных формаў уласнасці.

- Нам няма розніцы, каму належыць транспарт: няма тэхагляду - інспектар выпісвае пастанову і выдае прадпісанне. Напрыклад, гэтым разам да адказнасці былі прыцягнутыя 282 службовыя асобы, - распавёў часовы выканаўца абавязкаў на пасадзе начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.

Паводле статыстыкі УДАІ МУС за дзесяць дзён мерапрыемства «Дзяржтэхагляд» былі выяўленыя без тэхагляду: 1534 грузавікі, 318 матацыклаў і 27 аўтобусаў. Пры гэтым больш за ўсё парушальнікаў у Менскай вобласці - 2981, Менску - 2243 і Віцебскай вобласці - 2079.

Што тычыцца фізічных асоб, то інспектарам трапіліся блізу ста чалавек, якіх ужо штрафавалі сёлета дзесяць і больш разоў. Лідарам выявіўся кіроўца з Віцебска - у дачыненні да яго з пачатку года было вынесена 17 пастаноў за не пройдзены тэхагляд, ён заплаціў больш за 1000 рублёў штрафу.