20 красавiка 2024, Субота, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына выступіла супраць вяртання да фармату G8 з удзелам Расеі

19
Нямеччына выступіла супраць вяртання да фармату G8 з удзелам Расеі

Абодва фактары, праз якія выключылі РФ, захоўваюцца.

Нямецкі ўрад выступіў супраць ідэі вяртання Расеі ў лік дзяржаў «Вялікай сямёркі».

Пра гэта заявіў спікер нямецкага ўрада Штэфен Зайберт, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Ён нагадаў, што Расею выключылі з групы найбольш развітых эканомік свету за анэксію Крыма ў парушэнне міжнароднага права і дэстабілізацыю ўсходняй Украіны.

«Абедзве сітуацыі захоўваюцца», - сказаў Зайберт.

З ягоных слоў, як толькі ў гэтым кірунку будуць нейкія змены, можна будзе абмяркоўваць большае ўцягванне Расеі.

У аўторак прэзідэнт ЗША заявіў, што ён бы падтрымаў вяртанне Расеі да групы краін з найбольш развітой эканомікай, калі б была выказаная такая прапанова.

Падчас сустрэчы Макрона і Пуціна ў панядзелак прэзідэнт Францыі заявіў, што вяртанне да фармату G8 і «рэанімацыя» стасункаў паміж Расеяй і ЕЗ залежыць ад прагрэсу ва ўрэгуляванні «ўкраінскага крызісу».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках