19 красавiка 2024, Пятніца, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Малдовы патрабуе выклікаць амбасадара ў РФ праз візіт Шайгу ў Кішынёў

2
Прэм'ер Малдовы патрабуе выклікаць амбасадара ў РФ праз візіт Шайгу ў Кішынёў
МАЯ САНДУ
ФОТА MOLDOVA24.INFO

Мая Санду зрабіла заяву на пасяджэнні ўрада.

Прэм'ер-міністр Малдовы Мая Санду запатрабавала, каб міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Ніку Папеску выклікаў амбасадара Малдовы ў Расеі Андрэя Негуцу для кансультацый.

Пра гэта Санду заявіла на пасяджэнні ўрада 21 жніўня, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Newsmaker.

Яна плануе разабрацца, чаму візіт міністра абароны РФ Сяргея Шайгу ў Кішынёў, які плануецца 24 жніўня, не ўзгаднілі афіцыйна з урадам.

Прэм'ер таксама звярнулася да міністра абароны Паўла Войку з заўвагай, у якой адзначыла, што Малдова не будзе падпісваць з Расейскай Федэрацыяй ніякіх пагадненняў у галіне абароны падчас візіту Шайгу. З яе слоў, візіт расейскага міністра абароны не ўзгаднілі з урадам, таму ён не можа ўважацца за афіцыйны, і ніякія афіцыйныя дамовы або пагадненні падпісваць нельга.

«Мы не можам забараніць замежным грамадзянам прыязджаць у Малдову. Але візіт Шайгу ў нашу краіну можа быць толькі прыватным», - падкрэсліла Санду.

«Наступным разам, калі захочаце кагосьці афіцыйна запрасіць у Малдову, трэба зрабіць гэта паводле закона, узгадніць з МЗС і скласці пратакол. Калі гэтыя працэдуры не выкананыя, значыць, гэта неафіцыйны візіт», - заявіла яна міністру абароны.

Войку быў прызначаны на пасаду міністра абароны 8 чэрвеня. Адзін з першых сваіх візітаў ён здзейсніў у Маскву, дзе абмеркаваў з Шайгу супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.

Да прызначэння ён быў дарадцам прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона. Пасля прызначэння ён адмовіўся адназначна ацаніць прысутнасць на тэрыторыі краіны расейскіх войскаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках