17 верасня 2019, aўторак, 23:00
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Інфармацыі ніякай не выдаваць»

5
«Інфармацыі ніякай не выдаваць»

СМІ даведаліся аб засакрэчваннi звестак аб радыеактыўным забруджванні ў архангельскай клініцы.

Персаналу Архангельскай абласной лякарні забаранілі выдаваць інфармацыю пра падзеі, якія адбыліся ў медустанове 8 жніўня. Пра гэта выданню Newsader распавялі ў прыёмнай галоўнага лекара клінікі, патлумачыўшы, што ўказанне аб засакрэчваннi звестак зыходзіць ад кіраўніцтва лякарні.

«У нас даручэнне галоўнага лекара: інфармацыі ніякай не выдаваць», - заявіла прадстаўніца клінікі ў тэлефоннай размове з галоўным рэдактарам выдання ў сераду, 21 жніўня.

Па тлумачэнне сітуацыі яна рэкамендавала звяртацца ў абласное Міністэрства аховы здароўя.

Інфармацыя, якую прасіў пракаментаваць Newsader, тычыцца радыяцыйнага забруджвання, якое патрапіла ў рэгіянальную клініку ў выніку паступлення пацыентаў, якія атрымалі высокую дозу апраменьвання пры выбуху на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам.