19 красавiка 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакументы аб падключэнні Турцыі да расейскага SWIFT знайшлі на сметніку ў Падмаскоўі

3
Дакументы аб падключэнні Турцыі да расейскага SWIFT знайшлі на сметніку ў Падмаскоўі

Мінфін РФ пацвердзіў іх сапраўднасць.

РФ і Турцыя ў ліпені правялі тэрміновыя перамовы аб падключэнні турэцкіх кампаній і банкаў да расейскага аналагу SWIFT - сістэме перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расеі, піша finanz.ru.

Тэлеграм-канал Baza ў панядзелак апублікаваў фатаграфіі дакументаў, знойдзеных на сметніку ў Падмаскоўі, у адным з якіх згадваліся перамовы ў Мінфіне РФ аб арганізацыі плацяжоў у нацыянальных валютах, уключаючы абслугоўванне расейскіх карт "Мір" у Турцыі і падлучэнне банкаў і кампаній гэтай краіны да СПФС. Намеснік міністра фінансаў Аляксей Маісееў пацвердзіў Блумбэрг факт правядзення такіх перамоў.

"Абмяркоўвалася мэтазгоднасць падпісання мемарандума на гэтых перамовах, пастанавілі, што трэба над гэтым працаваць і вось цяпер над гэтым працуем, - паведаміў Майсееў праз тэлефон. - Цяпер нам трэба падпісаць мемарандум і далей ужо, у залежнасці ад таго, што будзе ў мемарандуме, будзем вызначацца".

СПФС была створаная ў 2014 годзе з мэтай зніжэння вонкавых рызык і забеспячэння бесперабойнага выканання паслуг аб перадачы фінансавых паведамленняў у фарматах SWIFT. У ліпені прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў змены ў закон, якія дазваляюць Цэнтрабанку РФ падключаць замежнікаў да СПФС, у якой пакуль удзельнічаюць толькі расейскія арганізацыі. Са словах Майсеева, ужо падпісаны мемарандум аб далучэнні кітайскіх банкаў да СПФС і цяпер вядуцца работы на ўзроўні тэхнічных экспэртаў.

Расея за апошнія два гады значна знізіла дзель даляра ў міжнародным гандлі і ў рэзервах на фоне санкцый з боку ЗША і пагрозы абмежавання разлікаў у амерыканскай валюце для вядучых дзяржбанкаў. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін у лістападзе 2018 года адзначаў, што ўгода аб продажы С-400 Турцыі прайшла не ў далярах.

У Турцыі карты “Мір” прымае Turkiye Is Bankasi A.S. і РФ разлічвае, што праца рэгулятараў дзвюх краін забяспечыць выкарыстанне і ў іншых турэцкіх банках, паведаміў у ліпені міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак.

Са слоў Майсеева, ужо падпісаны мемарандум аб далучэнні кітайскіх банкаў да СПФС і цяпер вядуцца работы на ўзроўні тэхнічных экспэртаў.

У прэс-службе Мінфіна паведамілі, што «запатрабавалі тлумачэнні» ў арганізацыі, якая займаецца вывазам цвёрдых бытавых адкідаў з міністэрства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках