22 лiпеня 2026, Серада, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадзяр даў лідарам НАТА пяць парадаў, як падрыхтавацца да вайны дронаў

Мадзяр даў лідарам НАТА пяць парадаў, як падрыхтавацца да вайны дронаў
Роберт Броўдзі, ён жа Мадзяр

Ён заклікаў тэрмінова ствараць уласныя войскі беспілотных сістэм.

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны Роберт (Мадзяр) Броўдзі заклікаў краіны НАТА тэрмінова ствараць уласныя войскі беспілотных сістэм і папярэдзіў, што Расія можа ўжо праз год павялічыць колькасць запускаў ударных дронаў да 1000 за суткі. Пра гэта вайсковец заявіў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Каолану Робертсану.

Па ацэнцы Мадзяра, пасля вайны Расія не адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый і можа ўяўляць пагрозу не толькі для Украіны.

Паводле слоў Броўдзі, Альянс павінен неадкладна зрабіць пяць ключавых крокаў для падрыхтоўкі да вайны дронаў.

Першы — стварыць уздоўж усіх дзяржаўных межаў спецыяльную буферную «зону працы дронаў» шырынёй ад 2 да 5 км, дзе любое перамяшчэнне праціўніка будзе аператыўна выяўляцца і спыняцца беспілотнікамі.

Другі — разгарнуць уздоўж гэтай зоны сетку аптавалаконнай сувязі, якая дазволіць аператарам з абароненых камандных пунктаў адначасова кіраваць некалькімі дронамі.

Трэцім крокам камандуючы назваў стварэнне асобнай мабільнай сістэмы супрацьпаветранай абароны для барацьбы з разведвальнымі і ўдарнымі беспілотнікамі.

Чацвёртым пунктам — фарміраванне ў кожнай краіне НАТА брыгады Сіл беспілотных сістэм колькасцю не менш як 300 экіпажаў для выканання шырокага спектру задач: ад патрулявання да нанясення удараў FPV-дронамі і вядзення глыбіннай разведкі.

Пяты крок — стварэнне першых 40–50 экіпажаў для нанясення удараў на вялікія адлегласці. Паводле слоў Броўдзі, краіны Альянсу могуць сфарміраваць іх ужо да канца 2026 года.

Камандуючы папярэдзіў, што Расія будзе і далей хутка нарошчваць вытворчасць ударных дронаў.

Калі цяпер яна запускае па Украіне каля 300 «шахедаў» за суткі, то ўжо праз год, на яго думку, зможа павялічыць іх колькасць да 1000.

Броўдзі заявіў, што не ведае ніводнай краіны, якая была б гатовая вытрымліваць такія атакі некалькі дзён запар, а збіваць такую колькасць беспілотнікаў ракетамі Patriot эканамічна немэтазгодна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках