23 красавiка 2024, aўторак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага: У «Астане» вельмі добры падбор футбалістаў

Аляксей Бага: У «Астане» вельмі добры падбор футбалістаў
АЛЯКСЕЙ БАГА

Галоўны трэнер БАТЭ падзяліўся чаканнямі ад матчу з «Астаной».

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага падзяліўся чаканнямі ад матчу з «Астаной» у рамках плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

- Ці задаволены, што патрапілі на «Астану» ў Лізе Еўропы?

- Тут выбіраць не даводзіцца. Дабрацца да плэй-оф ужо вялікая праца. Лёсаванне справа такая.

- Як ставіцеся да дажджу?

- Вельмі станоўча. У нас краіна лясоў, калі ідзе дождж, шмат грыбоў. Гэта плюс.

- Штучнае поле - праблема для БАТЭ?

- У чэмпіянаце нашай краіны мы часта гуляем на сінтэтыцы, і ў еўракубках, таму думаю, мы хутка прыстасуемся. «Астана»- моцная каманда. Мы былі тут у 2016 годзе, яна была моцная. Таксама і цяпер. Вельмі добры падбор футбалістаў, моцны трэнер. Нас чакаюць два найцяжэйшыя матчу.

- Ці задаволены вы, што пачынаецца плэй-оф на выездзе?

- У нас былі розныя сцэнары. Мы прымаем гэта як належнае. Трэба прымаць усе правілы гульні.

- Ці ёсць у вас праблемы?

- У Менску застаўся наш асноўны брамнік і цэнтральны абаронца. Астатнія ўсе тут. Пастанову наконт складу буду прымаць заўтра, хоць планы ўжо ёсць. Калі казаць пра траўмы, то толькі два чалавекі могуць нам не дапамагчы.

- Каго можна вылучыць у складзе «Астаны»?

- У кожнай лініі ёсць свае лідары. Поснікаў, Маеўскі, Томасаў - моцныя футбалісты.

- Ці стаў БАТЭ мацнейшым за гэтыя два гады?

- Можна доўга разважаць. Мы страцілі 8 гульцоў асноўнага складу, бо яны выбралі іншыя каманды. Калі страчваем 8 чалавек асновы і ўсё адно даходзім да плэй-оф, у гэтым ёсць свая разыначка.

- Вы будзеце задаволеныя лікам 0:0?

- Магу адказаць 29-га ўвечары.

- Якія ў вас чаканні ад матчу?

- Чаканне свята. Еўракубкі - гэта заўзятары, стадыён, нейкі свой антураж. Не адкрыю Амерыкі, што нашым чэмпіянатам не стае матчаў, якія праходзіць пры поўных трыбунах. Потым будуць нейкія тонкасці гульнявыя

- Для вас будзе трагедыяй вылет ад «Астаны»?

- Мяне часта пра гэта пытаюцца. Трагедыя? Я б прыбраў гэтае слова з лексікону пра спорт. Вакол шмат іншых страшных рэчаў акрамя спорту. Абедзве каманды хочуць прайсці далей. Вядома, гэта непрыемна, кожны хоча атрымаць свае дывідэнды, але трагедыяй я б гэта не назваў, - цытуе Багу sports.kz.

Матч «Астана» - БАТЭ пройдзе 22 жніўня. Пачатак - а 17.00 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках