23 красавiка 2024, aўторак, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Гушча: Сённяшняя ўлада ў Беларусі - сатанінская

7
Васіль Гушча: Сённяшняя ўлада ў Беларусі - сатанінская
ВАСІЛЬ ГУШЧА

Трэба гаварыць з людзьмі, абмяркоўваць праблемы, разам шукаць шляхі выхаду з нявыкруткі.

Васіль Гушча - кранаўшчык, які працуе вахтавым метадам пад Менскам. Нарадзіўся ў горадзе Лёзна Віцебскай вобласці. Удзельнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і кандыдат у дэпутаты 107 выбарчай акругі.

Актывіст распавёў БНК аб праблемах, з якімі сёння сутыкаюцца ягоныя калегі:

- Я працую машыністам машыннага крана. Стаж - больш за 20 гадоў. У арганізацыю, у якой працую цяпер, уладкоўваюся трэці раз запар. Праца - вахтавым метадам, тыдзень праз тыдзень. За дзень трэба адпрацаваць не менш за 12 гадзін, за месяц - не менш за 250.

Праблемы на працы ёсць і іх шмат, у асноўным звязаныя з захаваннем тэхнікі бяспекі. Ёсць і фінансавыя - з гэтым ва ўсёй краіне вельмі цяжка. Магу сказаць некалькі слоў пра сваю малую радзіму - Лёзненскі раён. Сярэдні заробак - 200 рублёў, людзей проста падманваюць з грашыма. Многія адтуль проста з'язджаюць у пошуках лепшай долі. Калі ўзяць 10 знаёмых, то трое з іх - ужо за мяжой. «Па пяцьсот», натуральна, ніхто не атрымлівае, можа быць толькі мясцовыя чыноўнікі маюць такі заробак.

Эканамічныя праблемы шчыльна звязаныя з палітыкай. Людзі разгубленыя, ніхто не ведае, што будзе з краінай далей. Многія асцерагаюцца, што ў Маскве прымуць пастанову пра аншлюс, захочуць узяць Беларусь «ціхай сапай». Пры гэтым нам нічога не гавораць пра тое, што адбываецца ў кулуарах улады, пра што дамаўляюцца Пуцін і Лукашэнка. Наша краіна знаходзіцца ў заложніках у людзей, якія мараць пра аднаўленне імперыі.

- Хто вінаваты ў тых праблемах, якія вы пералічылі?

- Мы усе. Я магу меркаваць толькі па сабе. Дзе-небудзь што-то не сказаў, дзе-небудзь што-небудзь не зрабіў. У тых людзей, якія лічаць сябе патрыётамі, якім неабыякава будучыня Беларусі павінна сэрца гарэць. Маё становішча павінна было быць такім, каб сэрца гарэла. Не маўчаць, а размаўляць - з суседзямі, знаёмымі, на дварэ, на працы. Трэба пачынаць з сябе.

Народ - ключ да ўсяго, ад кожнага з нас залежыць абсалютна ўсё ў гэтай краіне. Я буду ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, каб пагаварыць з максімальнай колькасцю людзей, каб данесці да кожнага, што ён не проста шрубка у сістэме, а асоба. Нам трэба вярнуць нашыя правы. Права выбіраць уладу - ключавое на сённяшні дзень.

- Чаму?

- Таму што гэтага хочуць усе беларусы. Таму што сённяшняя ўлада - сатанінская, іншых слоў пасля таго, што яна нарабіла, напрыклад у Курапатах, я падабраць не магу. Так быць не павінна. Кіраваць краінай павінен чалавек, які не пойдзе супраць Бога, супраць свайго народа. Павінны выконвацца законы, і яны павінны быць аднолькавымі для ўсіх - і для прэзідэнта, і для чыноўнікаў, і для звычайных людзей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках