1 красавiка 2020, Серада, 11:40
Народны карантын
Рубрыкі

Панда, якая паказала некалькі ўражлівых трукаў стала зоркай Сеціва

Панда, якая паказала некалькі ўражлівых трукаў стала зоркай Сеціва

Вясёлае відэа знялі ў Кітаі.

Назіраць за пандамі амаль заўсёды вельмі цікава і надзвычай весела, асабліва калі яны паводзяць сябе як галоўная гераіня гэтых кадраў, знятых у Кітаі, піша сайт 120.su.

Наўрад ці ў жывёлы была магчымасць паглядзець мультфільм «Кунг-фу панда», але яна давяла, што такія персанажы цалкам могуць сустракацца не толькі на экране, але і ў рэальным жыцці.

Панда падумала, што яна з'яўляецца нядрэнным майстрам баявых мастацтваў і паказала цэлую серыю ўражлівых трукаў. Напэўна яна моцна засмуцілася б, калі б даведалася, што глядзіцца зусім не грозна і смертаносна, а вельмі камічна.