25 красавiка 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў

6
Фотафакт: У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Энтузіясты працавалі над ладдзёй цягам пяці гадоў.

У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў - дракар.

Як паведамляе БелТА, гэта праект клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання "Нагльфар". Энтузіясты працавалі над ім цягам пяці гадоў.

Дракар атрымаўся гістарычна дакладным і цяпер група рэканструктараў зладзіць на ім падарожжа па Заходняй Дзвіне з Віцебска ў Полацк - гэта кароткі адцінак маршруту "з варагаў у грэкі". 150 кіламетраў па рацэ яны спадзяюцца пераадолець за тыдзень.

У Полацку рэканструктары возьмуць удзел у міжнародным фестывалі.

ФОТА: БЕЛТА
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках