15 верасня 2019, Нядзеля, 9:37
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Дапамога з прычыны беспрацоўя перавышае 30 рублёў толькі ў двух рэгіёнах

10
Дапамога з прычыны беспрацоўя перавышае 30 рублёў толькі ў двух рэгіёнах
Фото: kp.by

Улады «не заўважаюць» праблему.

Дапамога з прычыны беспрацоўя перавышае 30 рублёў толькі ў двух рэгіёнах - Гомельскай і Віцебскай абласцях. У Менску яна і зусім крыху большая за 26 рублёў. Улады не маюць намеру падвышаць суму дапамогі. Пры гэтым у гэтым годзе ў Беларусі маюць намер зэканоміць на беспрацоўных - на мерапрыемствы па забеспячэнні занятасці насельніцтва запланавана выдача меншай сумы з бюджэту ФСАН, чым у 2018 годзе.

Tut.by паглядзеў, як па рэгіёнах адрозніваецца сума сярэдняй дапамогі з прычыны беспрацоўя.

Нагадаем, міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч неаднаразова адзначала, што цяперашняе дапамога - «дастаткова маленькая сума», і ўлады ўжо не першы год абяцаюць прыдумаць, як яе падвысіць, але безвынікова. Чыноўнікі разважылі, што падымаць гэтыя выплаты заўчасна.

Сярэдняя дапамога з прычыны беспрацоўя ў чэрвені найвышэйшай была ў Гомельскай вобласці - 31 рубель, ці 13,4% ад бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. У Віцебскай вобласці гэтыя выплаты складаюць 30,8 рубля.

Меншая за ўсё сума сярэдняй дапамогі з прычыны беспрацоўя ў чэрвені была ў Менску - 26,1 рубля, ці 11,3% ад бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Для параўнання: у Берасцейскай вобласці сярэдняя дапамога з прычыны беспрацоўя ў чэрвені была роўная 29,5 рубля, у Гарадзенскай - 28,81 рубля, у Менскай - 29,3 рубля, у Магілёўскай - 29,67 рубля.

Нагадаем, у Беларусі максімальная сума дапамогі з прычыны беспрацоўя складае 2 базавыя адзінкі (51 рубель).

У суседніх краінах дапамога з прычыны беспрацоўя значна вышэйшая, чым у Беларусі.

Нагадаем, раней Мінпрацы і сацабароны выступала за развіццё сістэмы страхавання рынкавай мадэлі, дзе чалавек атрымлівае высокую дапамогу з прычыны беспрацоўя. «Цягам паўгода беспрацоўны зможа разлічваць на выплаты сумай 60% ад яго сярэдняга заробку на апошнім працоўным месцы», - адзначаў раней начальнік упраы палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Страхаванне ад беспрацоўя прапаноўвалі зрабіць абавязковым. Але атрымліваць дапамогу, як планавалася, змогуць толькі тыя, хто зарэгістраваўся ў службе занятасці.

- Мы палічылі, што штомесячны ўнёсак павінен складаць 0,5% ад фонду аплаты працы. Пры гэтым прапануем плаціць гэтую суму пароўну - і наймальніку, і работніку. Гэта значыць работнік замест 1% у ФСАН павінен будзе плаціць 1,25%. Мне здаецца, што гэта неістотнае павелічэнне, улічваючы тое, што чалавек атрымлівае рэальную абарону ад беспрацоўя. І наймальнікі, думаю, таксама будуць не супраць, бо гэта здыме з іх пэўны груз сацыяльнай адказнасці за тых, каго звальняюць.

Аднак далей абмеркавання справа з увядзеннем страхавання не пайшла.

Нагадаем, на мерапрыемствы забеспячэння занятасці насельніцтва ў гэтым годзе запланавана выдачу меншай сумы з бюджэту ФСАН, чым у 2018 годзе. Калі ў мінулым годзе на гэтыя мэты было закладзена 42,3 мільёна рублёў, то ў гэтым - 41,8 мільёна. Гэтыя выдаткі вырастуць толькі ў Магілёўскай вобласці.