Турыст з Расіі застрэліў у Беларусі птушку, занесеную ў Чырвоную кнігу
7- 12.08.2026, 15:46
- 3,326
І пахваліўся гэтым у сацсетках.
Турыст з Бранска пахваліўся тым, што застрэліў у Гомельскай вобласці Беларусі філіна — птушку, занесеную ў Чырвоную кнігу
Фота ён апублікаваў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». З сваёй «дабычы» расіянін паабяцаў зрабіць чучала.

Звычайны філін (Bubo bubo) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года і мае II катэгорыю нацыянальнай аховы (від, колькасць якога скарачаецца). Гэта самая буйная начная птушка сямейства совіных у краіне, якая насяляе глухія лясы і балоты.