12 жнiўня 2026, Серада, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў адмянілі з-за пагрозы налёту беспілотнікаў

Усерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў адмянілі з-за пагрозы налёту беспілотнікаў

Нібыта была праведзена «нарада з кіраўніцтвам рэгіёна».

Арганізатары усерасійскага злёту аператараў беспілотнікаў «Дронніца», які з 2022 года праводзіцца ў Ноўгарадскай вобласці, абвясцілі пра адмену чарговага мерапрыемства з-за небяспекі ўкраінскага ўдару. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале «Дронніцы».

Заяўляецца, што былі атрыманыя дадзеныя пра «камбінаваную аперацыю», якую рыхтуе Украіна, з задзейнічаннем, у тым ліку, балістычных ракет і «біядронаў-тэрарыстаў», і па выніках «нарад з кіраўніцтвам рэгіёна» і са спецслужбамі было прынята рашэнне перанесці злёт, каб не здымаць сілы СПА і сілавікоў з іншых участкаў.

З'езд аператараў баявых БПЛА, сумежных спецыялістаў і валанцёраў павінен быў адбыцца 29–30 жніўня ў Вялікім Ноўгарадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках