23 лiстапада 2019, Субота, 0:36
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

У Маскве прайшлі пікеты супраць палітычных рэпрэсій

У Маскве прайшлі пікеты супраць палітычных рэпрэсій
ФОТА: ДОЖДЬ

Пікеты прайшлі на Пушкінскай плошчы ў цэнтры Масквы.

Некалькі адзіночных пікетаў супраць палітычных рэпрэсій адбыліся ў нядзелю, 25 жніўня, на Пушкінскай плошчы ў цэнтры Масквы.

Паводле інфармацыі тэлеканала "Дождь", у іх узялі ўдзел блізу дзесяці чалавек. Акрамя іншага, удзельнікі пікетаў хацелі выказаць падтрымку грамадскаму актывісту Канстанціну Котаву, якога Прэсненскі суд Масквы 14 жніўня арыштаваў на два месяцы паводле абвінавачвання ў неаднаразовым парушэнні закона аб мітынгах, а таксама студэнту Вышэйшай школы эканомікі Ягору Жукаву, які знаходзіцца пад вартай у сувязі са справай аб "масавых непарадках" у Маскве 27 ліпеня (так званая "маскоўская справа"), перадае DW.

Тады на вуліцы Масквы выйшлі некалькі тысяч чалавек, каб выказаць мірны пратэст супраць нядопуску незалежных кандыдатаў да выбараў у маскоўскую думу. Ягор Жукаў - адзін з 15 чалавек, што праходзяць у крымінальнай справе, якую Следчы камітэт РФ завёў у сувязі з гэтай няўзгодненай акцыяй.

22 жніўня Цвярскі суд Масквы таксама прысудзіў да адміністрацыйнага арышту на 8 дзён студэнта ВШЭ Арцёма Цюрына, які быў затрыманы падчас адзіночнага пікету ў падтрымку Жукава перад будынкам МУС.

Затрымання на пікеце "За змену ўлады"

У той жа дзень на Славянскай плошчы ў Маскве каля помніка Кірылу і Мэтоду былі затрыманыя трое ўдзельнікаў пікету "За змену ўлады". Пра гэта інтэрнэт-выданню "АУС-Інфа" паведаміў праваабаронца Эдуард Рудык. Паводле інфармацыі выдання, арганізатары пікету папярэдне падалі заяўку на масавую акцыю, але адказу ад органаў улады не атрымалі. Раз іхнюю заяву не адхілілі і не прапанавалі іншыя варыянты правядзення акцыі, яны разважылі, што іхняя заяўка была ўзгодненая.

У суботу, 24 жніўня, на Пушкінскай плошчы таксама прайшло некалькі адзіночных пікетаў супраць палітычных рэпрэсій. Як і ў нядзелю, у іх узялі ўдзел блізу дзесяці чалавек.